Усяго патроху1717

Над Беларуссю праляцеў еўрапейскі самалёт, хоць гэта забаронена санкцыямі

Над Беларуссю праляцеў грамадзянскі самалёт, які накіроўваўся з Чарнагорыі ў Літву, заўважыў тэлеграм-канал Motolko.help.

Выглядае, што новы маршрут Ціват — Вільня, які чарнагорская кампанія Air Montenegro запусціла толькі ў канцы мая, вырашыў сёння скараціць шлях і праляцець над тэрыторыяй Беларусі. Пры гэтым змяненне курсу палёту не было апраўдана дрэннымі ўмовамі надвор'я на іншых паветраных калідорах у Літву.

Пасля прымусовай пасадкі самалёта RyanAir у Менску, у выніку якога былі затрыманыя журналіст Раман Пратасевіч і ягоная сяброўка Сафія Сапега, урад Літвы забараніў авіякампаніям здзяйсняць рэйсы ў паветранай прасторы Беларусі. Аднак сёння гэта правіла было парушана.

Важна таксама адзначыць, піша канал, што любы самалёт, пралятаючы над Беларуссю, аўтаматычна плаціць за карыстанне паветранай прасторай краіны — гэта плата за аказанне аэранавігацыйных паслуг. Іншымі словамі, рэйсы над Беларуссю спансуюць дзяржаўную «Белаэранавігацыю».

Каментары17

  • Мойша
    12.06.2023
    Хлопцы і дзяўчынкі, хопіць гэтага цырку з санкцыямі на пералеты, усім вядома што акцыя з Пратаснвічам была палітычная і замоўлена ў мацкве і рэлізоўвался пры дапамозе лубянкі. Пілот пасадзіў самалет, падкрэсліваю, без прымуса, яго падманулі але не прымушалі і таму пара ўжо скончыць гэтую гістэрыю, бо гэта не дапамагае аніводнаму з бакоў, а толькі шкодзіць.
  • Справочник норм
    12.06.2023
    Ну так чел откинулся из-за которого сыр-бор, даже ребёнка струганул.
  • Гыгы
    12.06.2023
    Глядзіце, дзе ўляцелі. У самым пачатку Беларусі. Мусібыць за кіламетраж польскай навігацыі даражэй абышлося б.

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →