Культура33

«Мы будзем пераглядаць свае запісы па меры магчымасцяў». Амерыканская ўстанова адказала на беларускі запыт адносна змены подпісаў пра паходжанне мастакоў

Беларуская рада культуры атрымала адказ ад Нацыянальнай галерэі мастацтва ў Вашынгтоне на свой запыт адносна змены подпісаў пад работамі мастакоў беларускага паходжання. Беларусы хочуць, каб пра выхадцаў з Беларусі пісалі менавіта так, а не як пра выхадцаў з Расіі ці Польшчы. 

Партрэт Марка Шагала. Мазаіка Надзеі Хадасевіч-Лежэ

Запыт зрабіў дырэктар БРК па справах культурніцкай дыпламатыі Алесь Чахоўскі падчас свайго асабістага візіту ва ўстанову і сустрэчы з яе кіраўніцтвам. Цяпер ён атрымаў ліст ад кіраўніка аддзела калекцый выяваў галерэі Грэгары Моста.

Алесь Чахоўскі ў Нацыянальнай галерэі мастацтва ў Вашынгтоне

«Тэма абнаўлення нацыянальнасцяў мастакоў апошнім часам актыўна абмяркоўваецца ў бібліятэках і музеях свету і заўсёды прадстаўляла шмат складанасцяў.

Мастакі, якія нарадзіліся ў адной краіне, працавалі ў розных мясцінах і мянялі сваё грамадзянства. Змяняліся геаграфічныя межы. Мы будзем пераглядаць свае запісы па меры магчымасцяў.

Спадзяюся, Беларуская рада культуры дапаможа ў стварэнні паказальніка беларускіх мастакоў, які будзе выкарыстоўвацца як даведка для ўсіх музеяў і бібліятэк», — напісаў у сваім лісце адказны супрацоўнік амерыканскай культурнай установы. 

Каментары3

  • АРТылерыя
    18.05.2023
    Малайцы! Барані сваё!
  • Студент
    18.05.2023
    Как только так сразу, короче. Все довольны.
  • Адпіска і ня болей
    19.05.2023
    Карацей адпіска але ці гэта праблема

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?1

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр суддзя, які ў 1986 годзе вынес смяротны прысуд кату Хатыні3

Пашынян прапанаваў адмовіцца ад назвы «армянскі каньяк»4

Дзермант і Пятроўскі крычалі «Тшэба!» Лукашэнку, але прывялі ў ЦВК камуніста Сыранкова3

«Хочуць акружыць флангамі». Лукашэнка расказаў, дзеля чаго вылучаюцца Чамаданава і Канапацкая23

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга пацярпеў крушэнне вайсковы верталёт Мі-24. Загінуў беларус1

Мінабароны пракаментавала моцны гук у Мінску4

Студэнта з Масквы прысудзілі да 16 гадоў калоніі за фота ваенкамата і рэцэпт кактэйлю Молатава ў штодзённіку

Лукашэнка заявіў, што напачатку вайны яму тэлефанавалі генералы УСУ, якія хацелі здацца, але так і не здаліся12

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Гайдукевіча, Хіжняка і Чамаданавай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?1

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?

Галоўнае
Усе навіны →