Пра гэта ў фэйсбуку напісала ягоная маці. Паводле яе, судзілі Міронава падчас абеду.
Учора раніцай Ілья пайшоў у РАУС на «прафілактычную размову» — пасля яе актывіста і затрымалі.
Ілью Міронава сёлета ўжо двойчы затрымлівалі і давалі яму 15 сутак. А з верасня 2021-га да кастрычніка 2022-га ўтрымлівалі ў гомельскім СІЗА пад вартай, адкуль ён быў вызвалены пасля адбыцця тэрміну пасля асуджэння на 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Пасля таго ён не спыніў грамадскай актыўнасці, у прыватнасці, падае пастаянныя скаргі на дзеянні сілавікоў і прапагандыстаў.
Каментары
А астатнія - ненармальныя (хто не удзельнічаў у пратэстах)
Людзе дзеляцца на нармальных і терпіл/памяркоўных, а не на "нармальных і актывістаў"!!!!!!