Грамадства44

Стала вядома дата суда над Эдуардам Бабарыкам

Суд над сынам Віктара Бабарыкі пачнецца 22 мая. За кратамі ён знаходзіцца амаль тры гады — з 18 чэрвеня 2020 года.

Крымінальную справу будзе разглядаць Мінскі абласны суд на выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні суда Мінскага раёна, паведамляе БелТА.

Эдуарда Бабарыку будуць судзіць за ўхіленне ад выплаты падаткаў, легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, дапамогу ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні варажнечы.

Эдуарда Бабарыку затрымалі тры гады таму, 18 чэрвеня 2020 года, разам з бацькам за два месяцы да выбараў і паслявыбарчых пратэстаў. Ягонаму бацьку прысудзілі ў 2021 годзе 14 гадоў калоніі. 

Знаходзячыся ў наваполацкай калоніі, Віктар Бабарыка нядаўна трапіў у бальніцу. Больш інфармацыі ад яго не было.

Каментары4

  • Ясір
    10.05.2023
    Ёсік, а як яшчэ ставіцца да чалавека, адзіная віна якога ў тым, што сабраў найбольшую колькасць подпісаў і спрабаваў рэалізаваць законнае права на вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты? Ці пан Ёсік верыць у лукашэнкаўскае "правасуддзе"?
  • Ёсік
    10.05.2023
    Ясір, не, аб чым вы, не ў гэтай краіне. Я аб тым, наколькі БТ людзям глузды засрала, што яны вераць у гэтую бздуру. На жаль, на выходныя размаўлялі са старымі, пад 80 ужо. Рыгорыч не вінаваты, гэта ўсё чынушы. І пуцін таксама не вінаваты. Дык усе яго прызначэнцы, кажу. Не, з тэлевізара маніць не могуць. Карацей, аднаго паслаў, а цешчы сказаў каб пры мне нічога пра луку не казала, бо хаваць ён цябе будзе, а не я. Самі пражылі ў гаўне, і жадаюць, каб мы таксама жылі ў ім. У СССР быў дэфіціт усяго, але было добра, кватэру далі. Але не ўспамінае, што дом свой знесьлі, а кватэру прапанавалі не ў Мінску. Кажу, дачка твая ўжо трэцюю кватэру набыла, пяты аўто мае, два апошнія з салона. Дык гэта дзякуючы Лукашэнку. І што ты зробіш з імі. Пакуль не сыйдуць, будуць галасаваць за яго, бо ён ім пенсію плаціць, як і ваякам з ментамі кватэры дае. Дрэнна, што яны апасьля сябе пакідаюць дзяцей, унукаў, якія сваіх малых 3-5 год у вайсковую форму апранаюць, і чагосьці хочуць паўтарыць.
  • "Что мы знаем о Басё? Ничего. И то не всё" (Эпиграф, V в. до н.э.) (С)
    11.05.2023
    "Дрэнна, што яны апасьля сябе пакідаюць дзяцей, унукаў, якія"
    вой, што я такое зараз прачытала? аткравеніе ад Ёсіка?
    дзяцей - гэта ж ваша жонка? так? а ўнукі - вашы дзеці. да?

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў27

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дэмакратычныя сілы правядуць з'езд у Варшаве ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі4

Былы юрыст штаба Бабарыкі купіў на аўкцыёне працу Марка Шагала1

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»2

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі4

Офіс Ціханоўскай стварыў ананімную форму для фіксацыі парушэнняў на выбарах2

Вядомай блогерцы, памерлай ад раку, паставілі кранальны помнік7

У Мінскім заапарку выбралі сімвал 2025 года

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў27

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →