Культура1111

Заўтра Радаўніца — дзень, калі жывыя наведваюць мёртвых

У Беларусі да Радаўніцы асаблівае стаўленне. Толькі ў нашай краіне яна з'яўляецца афіцыйным выхадным днём: ні ў Расіі, ні ва Украіне гэтага няма. Асаблівы і цяперашні час, калі тысячы палітзняволеных і сотні тысяч выгнанцаў не могуць адведаць родныя магілы.

Сама назва Радаўніца (Радуніца, Раданіца) вельмі архаічная. Няма адзінага меркавання пра яе паходжанне.

Здавалася б, значэнне слова ляжыць на паверхні. Так, доўгі час яго этымалогію выводзілі ад «радавацца» або «род». «Род» — ясна, чаму. На карысць «радаснай» тэорыі сведчыла тое, што ў хрысціянскі час Радаўніца стала «Вялікаднем памерлых»: святам, прасякнутым надзеяй на ўваскрашэнне і вечнае жыццё. Аднак многія навукоўцы лічаць такое тлумачэнне павярхоўным.

Больш навуковым ключом да тлумачэння слова можа быць літоўскае raudá «плач з галашэньнем» і raudìnė «малітва з плачам і галашэннем». Гэта падобна да славянскага «рыданне».

Ад пачатку, як і многія іншыя хрысціянскія святы, Радаўніца была традыцыяй паганскай, але пазней была прынятая Праваслаўнай царквой і адаптаваная пад яе каляндар.

Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля праваслаўнага Вялікадня, заўжды ў аўторак. Традыцыі правядзення гэтага дня розняцца ў залежнасці ад мясцовасці.

Недзе спачатку людзі ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі, недзе абыходзяцца без царквы. Недзе ў гэты дзень дапускаецца працаваць, недзе не.

Адрозніваюцца і традыцыі памінальных пачастункаў. Недзе ўсё абыходзіцца сціплым велікодным яйкам, пакінутым «для спачылых», а недзе на могілках накрываюць цэлыя багатыя сталы. Хоць Царква ў цэлым гэтага не ўхваляе, лічачы, што памерлым патрэбная толькі малітва і памяць пра іх. 

У Беларусі да Радаўніцы асаблівае стаўленне. Толькі ў нашай краіне яна з'яўляецца афіцыйным выхадным днём, ні ў Расіі, ні ва Украіне гэтага няма.

Адпаведна, гэта таксама ўплывае на мясцовыя традыцыі. Нават там, дзе Радаўніцу раней адзначалі не надта актыўна і яна нават саступала іншым памінальным дням, цяпер да гэтай даты прымяркоўваюць наведванне могілак. 

Таксама ў гэты дзень наведваюць могілкі і многія беларусы-католікі.

Рэлігійныя традыцыі адаптуюцца і прыстасоўваюцца да свецкіх рэалій. 

Каментары11

  • відьмаявідьма
    25.04.2023
    я бадай кожны дзень успамінаю бацьку (ён памёр у 92-м), бабулю, дзядулю... асабліва бабулю... адчуваю роднасць... яе чамусьці лічылі ў вёсцы за вядзьмарку... чаму? думаю таму, што яна была не падобна да іншых... мяне яна называла любімай унучачкай...
    апошнім часам часта сніцца хата...
    думаю - толькі гэта важна - памяць. а не могілкі (косткі)... не матэрыяльнае. матэрыяльнае другасна. важна, што ў галаве
    нашы родныя жывыя, пакуль мы памятаем пра іх. і пакуль перадаем гэту памяць нашчадкам

  • А
    25.04.2023
    у Малдове ёсць
  • відьмаявідьма
    25.04.2023
    мой тата, як і бальшыня мужчын, хацеў сына
    але нарадзілася я...
    маці расказвала пра першую яго рэакцыю, калі дазнаўся, што дзяўчынка - "я яе ў рукі не вазьму"
    але, як толькі пабачыў мае вочы, адразу растаў...

    як я шкадую, што ён не пабачыў свайго ўнука... майго сына...
    у майго сына мае вочы

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну9

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Усе навіны →
Усе навіны

«Не хачу шчыльнымі радамі». Альгерд Бахарэвіч знайшоў новую ноту для вечнага плачу аб старонцы24

Джэйк Пол перамог Майка Тайсана ў васьмі раўндах1

Прэс-сакратаркай Трампа стала 27-гадовая дзяўчына2

Расіяне захапілі Максімаўку і прасунуліся амаль у 10 населеных пунктах ва Украіне

Пірог з хурмой — рэцэпт4

Абхазскі кіраўнік Бжанія пакінуў Сухумі4

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну9

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Галоўнае
Усе навіны →