Грамадства55

30% даручэнняў Лукашэнкі не выконваецца

Удзельная вага выкананых даручэнняў Лукашэнкі ў Беларусі складае амаль 70%, больш за 30% застаюцца нявыкананымі. Такую статыстыку на семінары ў Віцебску назвала начальніца Галоўнага ўпраўлення арганізацыйнай працы, кантролю і знешніх сувязяў КДК Аксана Белавец.

«Удзельная вага нявыкананых даручэнняў у цэлым па краіне па ўсіх даручэннях склала за 2022 год 31%. Гэта шмат. У аблвыканкамах гэты паказчык значна горшы, у сярэднім ён складае 56%. У Віцебскім і Гродзенскім аблвыканкамах удзельная вага нявыкананых даручэнняў складае 57%. Што тычыцца даручэнняў, якія знаходзяцца на кантролі КДК (гэта даручэнні складаныя, стратэгічна важныя), то тут паказчык нявыкананых у сярэднім складае 46%. Па Віцебскім аблвыканкаме гэтая лічба вышэйшая — 73%, а ў цэлым па ўсіх аблвыканкамах яна набліжаецца да 70%», — распавяла Аксана Белавец.

Намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Станіслаў Наркевіч на семінары ў Віцебскай вобласці таксама заявіў, што выпрацаваная «такая сістэма, якая выключае невыкананне» даручэнняў.

«Недапушчальныя расслабленасць, безыніцыятыўнасць, бюракратычная цяганіна ў рэалізацыі пастаўленых задач. Аднак кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы паказваюць, што нярэдка праблемы замоўчваюцца, рашэнні не прапануюцца, а сітуацыя перабольшваецца. І пры прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў, асабліва ў бягучых умовах, вельмі важна атрымліваць з месцаў дакладную і аб'ектыўную інфармацыю», — сказаў ён.

Каментары5

  • Абу
    20.04.2023
    Выпаўненне даручэнняў Любімага Прэзідзента - справа чэсці і сумлення гожнага гражданіна! Бывае, спахаплюся сярод ночы і думка рэжа - ці выканаю Яго даручэнне на заўтра, ці не падвяду? Потым сходзіш у прыбіральню, і адпускае...
  • даведка
    20.04.2023
    Нечему здесь удивляться, когда в стране тридцать лет повсеместный бардак... При этом в каждом облисполкоме сидит пузатый помощник Лукашенко - инспектор администрации президента в ранге генерала КГБ или МВД, который должен жёстко контролировать всю силовую и гражданскую вертикаль в конкретном регионе.
  • Яўген
    20.04.2023
    Ведаючы савецкую рэальнасьць, можна меркаваць, што добра, калі выконваецца толькі 30%.

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам2

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →