Грамадства33

Дзяржава адмовілася фінансаваць экспазіцыю ў Гальшанскім замку. «Сродкі павінны быць накіраваны на захаванне каштоўнасці»

Праекціроўшчык і рэстаўратар Ігар Раханскі, які раней кіраваў стварэннем праекта кансервацыі з элементамі рэканструкцыі паўночна-ўсходняга і паўночна-заходняга карпусоў Гальшанскага замка, атрымаў ліст з Міністэрства культуры адносна стварэння на руінах замка музейнай экспазіцыі. Ствараць яе, як лічаць у ведамстве, мэтазгодна за кошт пазабюджэтных сродкаў, бо бюджэтныя трэба накіраваць на захаванне аб'екта.

Фота дакумента, атрыманага з Міністэрства культуры і падпісанага намеснікам міністра Сяргеем Саракачом, Раханскі размясціў у сябе на старонцы.

«Работы, якія выконваюцца за кошт бюджэтных сродкаў у рамках аб’екта «Кансервацыя з фрагментарнай рэстаўрацыяй і выкарыстаннем руін былога замка Сапегі з фрагментамі абарончых збудаванняў у аг. Гальшаны Ашмянскага раёна»,

у першую чаргу павінны быць накіраваныя на забеспячэнне захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і прадухіленне яе далейшага разбурэння. З улікам выкладзенага лічым мэтазгодным працы па стварэнні музейнай экспазіцыі ў паўночна-ўсходнім корпусе выконваць за кошт пазабюджэтных сродкаў», — сказана ў лісце.

Каментары3

  • Алек. Ру
    14.04.2023
    Гальшанскі замка не мае дачынення да лукашынай эпохі, а таму гістарычнай каштоу́насці нуль, І таму ніякай падтрымку. Усе грошы толькі на музей вав І стэнды пра генацыд.
  • мясцовы2
    14.04.2023
    Хіба захаванне і рэстаўрацыя руін не важнейшая за стварэнне экспазіцыі? Не разумею рэакцыі раздражнення на гэтую навіну ў тутэйшай публікі.
  • Jahor
    14.04.2023
    мясцовы2, не трэба выбіраць, што важнейшае. У любой сур'ёзнай справе павінен быць сістэмны падыход. Рэстаўраванае павінна функцыянаваць і быць цікавым для наведнікаў. Пахадзіць вакол замка і паглядзець на голыя сцены - малое задавальненне. А сродкі ёсць, вось толькі ідуць яны самі ведаеце на што. Ва ўсіх, нават самых заштатных музеях ужо функцыянуюць асобныя залы генацыду.

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі10

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі хлопца, які забіў у цэнтры Нью-Ёрка кіраўніка найбуйнейшай страхавой кампаніі ЗША2

У Магілёве з'явіліся прыпынкі з радкамі з Пушкіна. У тым ліку пра Лукамор'е ФОТЫ14

Былога кіраўніка БПЦ падазраюць у «спрыянні захопу храмаў» на акупаваных тэрыторыях Украіны2

Хто такая Аліса Вайдэль — кандыдатка на пасаду канцлера Германіі ад ультраправай «Альтэрнатывы»12

У Літве арыштавалі 82-гадовага былога ссыльнага за шпіянаж на карысць Расіі3

Чыноўнікі пракаментавалі знос будынка Гістарычнай майстэрні ў Мінску

Для галоўнага ахоўніка Лукашэнкі прыдумалі кіраўнічую пасаду ў Беларусбанку8

Крах рэжыму за 11 дзён. Чаму армія Асада так хутка развалілася?7

Да беларусаў, якія запісаліся на падачу ў польскія візавыя цэнтры, іх супрацоўнікі маюць непрыемныя пытанні18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі10

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Галоўнае
Усе навіны →