Культура11

У Ружанах аднаўляюць капліцу святога Казіміра

Неўзабаве, як абяцаюць брэсцкія чыноўнікі, да турыстычных атракцый рэгіёна далучыцца яшчэ адзін адноўлены сакральны будынак — капліца святога Казіміра ў Ружанах Пружанскага раёна.

Капліца святога Казіміра ў Ружанах

Каменнае збудаванне з чатырохкалонным порцікам на галоўным фасадзе і невысокім дахам эпохі класіцызму з'явілася ў Ружанах у канцы ХVІІІ стагоддзя. Храм аздаблялі ляпныя архітэктурныя дэталі фасадаў і інтэр'ера, але яны выглядалі стрымана. Капліца ўваходзіла ў комплекс базыльянскага манастыра і знешнім выглядам адпавядала свайму прызначэнню.

— І хоць помнік гісторыі і культуры адносна добра захаваўся для пабудовы яго ўзросту, асабліва хутка стаў разбурацца ў канцы мінулага — пачатку гэтага стагоддзя. Што і не дзіва: пабудова ніяк не выкарыстоўвалася, не значылася на балансе, — гаворыць старшыня Ружанскага сельсавета Аксана Юркоўская. — У абарону помніка выказваліся прадстаўнікі грамадскасці, спецыялісты. Было некалькі спроб сабраць сродкі на рэстаўрацыю, і вось нарэшце фундатары знайшліся. З 2019 года мы займаліся гэтым пытаннем, зрабілі ўсе дакументы. А пазалетась рашэннем сесіі сельвыканкама капліцу перадалі на баланс рэлігійнай абшчыны прыхода Святой Тройцы, якая цяпер і выступае заказчыкам будаўнічых і рэстаўрацыйных работ».

Капліца святога Казіміра ў Ружанах

Спецыялісты філіяла «Брэстрэстаўрацыя» ААТ «Белрэстаўрацыя» працуюць на аб'екце з сакавіка мінулага года.

Архітэктары адзначаюць добрую захаванасць асобных частак пабудовы. Напрыклад, алтар фактычна аказаўся непашкоджаны, засталіся элементы дэкору і карнізы. На франтоне будынка цалкам аднавілі крыж.

Сцвярджаецца, што рэстаўратары пастараліся захаваць як мага больш аўтэнтычных элементаў, і арыгінальныя бэлькі ўдалося часткова захаваць. Цяпер пачынаюць унутраную і знешнюю аддзелку сцен.

Навуковы кіраўнік і галоўны архітэктар праекта філіяла «Брэстрэстаўрацыя» Святлана Корсунава гаворыць, што капліца стала адным з найцікавейшых аб'ектаў апошніх гадоў:

«Усё-такі будынак у параўнанні з тым жа Ружанскім палацам пацярпеў менш, хоць і быў у аварыйным стане.

Цагляную падлогу мы фактычна аднаўляем з сучасных матэрыялаў, захаваўшы толькі яе ідэю. А вось тынкоўка месцамі добра захавалася.

Яе аднаўляем на падставе фізіка-хімічных даследаванняў фарбы, якія праводзяць спецыялісты нашай лабараторыі і лабараторыі Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта».

Завяршыць усе работы плануецца гэтым летам.

Каментары1

  • Максим Дизайнер
    08.04.2023
    Какая прекрасная новость!

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →