Грамадства22

«Мне было нялёгка». Анжаліка Борыс дала першае інтэрвʼю пасля СІЗА, хатняга арышту і спынення справы супраць яе

Пра свой стан пасля крымінальнага пераследу і сітуацыю ў польскай меншасці Беларусі Анжаліка Борыс расказала ў інтэрвʼю польскай газеце Rzeczpospolita, вытрымкі прыводзіць «Свабода».

Крымінальная справа супраць лідаркі Саюза палякаў Беларусі цягнулася два гады, з іх год яна адбыла ў СІЗА, яшчэ год пад хатнім арыштам. Больш як праз два гады з яе знялі ўсе абвінавачанні.

«Чалавек пасля такіх перажыванняў адчувальны да чужых пакут. Я значна больш хвалююся за іншых людзей. Каштоўнасці мяняюцца. Тое, што калісьці было важным, становіцца няважным. Я не адчуваю ні эйфарыі, ні радасці. Перш за ўсё я хвалююся за сваіх калег, за тое, каб Андрэй Пачобут выйшаў на волю. Хвалююся за сябровак Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую, Ганну Панішаву. Каб яны маглі вярнуцца ў свае дамы. Бо яны тут нарадзіліся і, упэўненая, вельмі сумуюць. Я таксама хвалююся за тое, каб іншыя людзі мелі нармальнае жыццё».

Пра салідарнасць і падтрымку для людзей за кратамі, якая прыходзіць звонку, Борыс сказала:

«У тых мясцінах таксама людзі. І з імі трэба знаходзіць агульную мову, як і ў паўсядзённым жыцці чалавека. Я старалася дапамагаць тым, каму магла. Ёсць правіла, што навакольнае асяроддзе будзе ставіцца да цябе гэтак жа, як і ты да гэтага асяродка. Трэба быць чалавекам. Чалавечыя кантакты, сяброўства і салідарнасць. Гэтыя каштоўнасці вечныя і важныя. Прыходзілі лісты ад сяброў, але не ўсе. Важна мець зносіны з іншымі людзьмі».

Стаўленне да яе турэмнай адміністрацыі Борыс каментаваць не захацела, але сказала:

«Мне было нялёгка. У мяне былі праблемы са здароўем. Я не такая моцная, як іншыя. Я спрабавала, але часам арганізм чалавека дае збой і не ўсё залежыць ад нас. Вакол занадта шмат пакут, супраць якіх мае сённяшнія перажыванні нішто. Не хачу перабольшваць сваю ролю, час усё расставіць на свае месцы. Дзякуй за дапамогу, дзякуй родным і блізкім. І з Беларусі, і з Польшчы. Для мяне гэта было важна. Мы павінны трымацца разам, знаходзіць адно аднаго тут і цяпер».

Вясной 2021 года актывістак польскай меншасці Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую, Ганну Панішаву вывезлі ў Польшчу проста з СІЗА. Была інфармацыя, што тады Анжаліцы Борыс і Андрэю Пачобуту таксама была прапанова пакінуць Беларусь. Борыс пацвердзіла гэта:

«Так, у свой час такая прапанова была, але я адмовілася. Па-першае, я тады не ведала, што адбываецца з Марыяй ці Ірэнай. Я не хацела выехаць з краіны, а каб яны засталіся. Я не хацела кідаць сваіх сяброў. Другі раз, калі была магчымасць выйсці на волю, я пагадзілася, бо не ведала, ці вытрымае ўсё гэта маё здароўе».

Борыс пацвердзіла, што яе маці звярнулася з лістом да Лукашэнкі, каб ён вызваліў яе.

«Я тады таксама вагалася. Гэта быў адзіны раз, калі я мела магчымасць пабачыць Андрэя ў зняволенні. Я сказала яму, што маё здароўе не вытрымае… Андрэй Пачобут ехаць катэгарычна адмовіўся. Ён сказаў мне трымацца. Я літаральна на момант убачыла яго. Гэта было два гады таму».

Пасля 2020 года дзейнасць СПБ спаралізаваная, польскія школы ў Беларусі закрытыя, многія мемарыялы польскім жаўнерам знішчаныя. На пытанне, ці мае польскасць у Беларусі яшчэ шанец выжыць, Борыс адказала:

«Гэта не залежыць ад мяне і не залежыць ад польскай меншасці. Хацелася б, каб як мага больш дзяцей вывучала польскую мову, бо я па прафесіі настаўнік польскай мовы. Я пачала клапаціцца пра польскую мову і культуру ў Беларусі ў 1992 годзе. Прайшоў некаторы час. Шмат чаго здарылася. Пандэмія, а цяпер і вайна ва Украіне. Столькі пакут. Нам застаецца трымацца. У нас такія, а не іншыя абставіны».

Чытайце таксама:

Журналіста Андрэя Пачобута асудзілі на 8 гадоў калоніі

«Калі Пачобута адпусцяць заўтра, то пераход у «Баброўніках» будзе адкрыты паслязаўтра», — кіраўнік МУС Польшчы

Польшча дамаглася вызвалення больш за 10 палітвязняў у Беларусі — прадстаўнік МЗС 

Каментары2

  • Ёсік
    12.04.2023
    А вінаватая ў тым, што не прызнала Лукашэнку, не стала палякам, якія жывуць у Беларусі, казаць, які добры гэты дырэктар саўгаса. Трымайся, пані, добрыя людзі ведаюць, за што ты пакутуеш, праўда на тваім баку.
  • даведка
    12.04.2023
    Лукашенко мстит Польше, где всё дешевле, за то, что не позволила ему перерасти в себе директора совхоза.

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне6

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне

Усе навіны →
Усе навіны

Чым жарты беларусаў адрозніваюцца ад іншых?1

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%11

Экс-міністр інфармацыі Луцкі стаў весці «Контуры» на канале АНТ — які сам і ўзначальвае4

Пяскоў кажа, што тэлефоннай размовы Трампа і Пуціна не было7

Тыль Швайгер апраўдаўся за візіт у Беларусь4

Апублікаванае відэа разгрому расійскай марской пяхоты, якая спрабавала заняць паселішча Паграбкі Курскай вобласці 10

У цэнтры Мінска паставяць помнік качцы Капейцы2

Рыбакоў на Прыпяці абакрала ліса. Забрала ўлоў, кілбасу і нават шашлык2

Ініцыятыўнай групай у Чамаданавай кіруе бізнэс-лэдзі, а ў Канапацкай — сястра2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне6

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне

Галоўнае
Усе навіны →