Грамадства1414

«Байсол» пачаў рабіць рассылкі данатарам. У людзей узніклі пытанні да бяспекі такіх лістоў

«Байсол» з нядаўняга часу робіць рассылку для тых, хто раней данаціў у фонд. З улікам таго, што за данаты цяпер заводзяць крымінальныя справы, у многіх узнікла пытанне — ці гэта бяспечна? Ці прыходзіць такая рассылка людзям, якія знаходзяцца ўнутры краіны? Як ад яе можна адпісацца? «Наша Ніва» спытала ў кіраўніка фонду Андрэя Стрыжака.

Фота: сацсеткі

На рассылку звярнулі ўвагу чытачы «Нашай Нівы». Публічна тэму ўзняла таксама блогерка Саша Зверава, якая раней працавала ў фондзе.

«Я рабіла ахвяраванні ў фонд, але пацешны факт: я не давала згоду на рассылку. Я не тыкала ні на якія птушачкі, я проста здзяйсняла ахвяраванне ў страйп (плацежная сістэма. — НН). Гэта значыць, мой email проста выгрузілі адтуль. А вы выпадкова цяпер не парушылі еўрапейскае заканадаўства?» — абурылася яна ў фэйсбуку.

«Галоўнае пытанне. Калі вы робіце гэтую сваю рассылку, як вы разумееце, што чалавек не знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь? Ёсць нейкія прыкметы?» — закранула блогерка момант бяспекі.

«Байсол» у каментары «Нашай Ніве» запэўнівае, што ажыцяўляе рассылку паводле адфільтраванага спіса адрасоў, з якога выключаны донары, якія фізічна на момант данату знаходзіліся ў Беларусі. 

«Рассылка ідзе па тых людзях, якія актыўна данацяць ці данацілі праз «Байсол», якія не робяць і не рабілі гэта з Беларусі, якія данацілі ў апошні час. Некалькі фільтраў і некалькі спісаў рассылкі.

Рассылка ажыццяўляецца па спісе данатараў, якія рабілі данаты пасля прызнання нашай арганізацыі «экстрэмісцкай»,

гэта значыць, што людзі свядома працягвалі карыстацца магчымасцю аказваць дапамогу праз «Байсол», нягледзячы на патэнцыйны пераслед з боку ўлад», — кажа Андрэй Стрыжак. 

Ён адзначае, што рабіць рассылку фонд вырашыў пасля кансультацый з юрыстамі. 

«Яны падцвердзілі нам такую магчымасць, бо адрасы пошты мы атрымліваем праз плацежную сістэму Stripe, калі чалавек ажыццяўляе плацеж. Мы ўлічваем тыя пытанні, якія атрымліваем ад людзей у сувязі з рассылкай і вядзём кансультацыі з юрыстамі, каб удасканальваць нашую працу ў гэтым кірунку», — расказвае Андрэй Стрыжак. 

Ён таксама падзякаваў тым, хто данаціць пацярпелым і падтрымлівае каманду.

Ад рассылкі «Байсол» можна самастойна адпісацца. 

У канцы кожнага ліста ёсць дысклэймер. Можна націснуць на кнопку «Unsubscribe from this list» і адпісацца.

Чытайце таксама: 

Ці бяспечна рабіць ахвяраванні праз Stripe?

Сталі вядомыя мінімальныя сумы «кампенсацыі» за данаты з неайцішнікаў

Пракуратура налічыла 30 мільёнаў рублёў шкоды ад дзейнасці Nexta

Некаторым палітвязням да палітычных артыкулаў дадаюць крымінальную справу за парнаграфію

Каментары14

  • Лесавик
    07.04.2023
    Стрижак решил простимулировать аресты за донаты? Не слишком массово идут? Не сотню в день сажают?Хочет добавить еще информации и доказательств силовикам? Может, лучше бы с ФБ (Метой) договорился, чтоб информацию о переводах убрали, чтоб людей не подставлять. Сколько уже времени прошло, а ничего, кроме неправильной и опасной рекомендации удалить ФБ, так и не сделал. Ганьба.
  • Петя
    07.04.2023
    Недавно пришло такое письмо, я чуть в штаны не наложил. Это же надо было додуматься до такого. А у если человека телефон на проверке в мусарне. Это сразу блин статья
  • Неверагодная
    07.04.2023
    Значыць, што існуюць спісы данатараў на тым баку. А калі існуюць спісы, іх магчыма атрымаць праз агентуру ці ўзлом. Глядзіце кейс Пратасевіча. Няма словаў проста. Робяць усё, каб людзі ніколі з імі больш справаў не мелі.

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку13

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Экспарт Кітая рвануў уверх — там асцерагаюцца пагроз Трампа і новай гандлёвай вайны1

Жанчына ў чырвона-зялёным на матчы ў Варшаве: Я нарадзілася, калі быў такі сцяг, і я хачу памерці з ім47

Літоўская мытня ўзмоцніць кантроль на мяжы з Беларуссю2

Памёр літаратуразнаўца Іван Чарота5

Трамп пра Пуціна: Думаю, мы пагаворым5

У Будслаўскім касцёле раскрылі невядомыя раней роспісы2

Стала вядома, як загінуў расійскі генерал Кліменка: дрон дагнаў ягоны матацыкл6

Зяленскі заявіў пра першых забітых салдат КНДР на Куршчыне

«Не ведаю, з чым звязана». Ганна Бонд абураецца, што не можа расплаціцца беларускай карткай у Вільні21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку13

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →