Грамадства

З ператрусам прыйшлі да сваякоў былога каліноўца Стральцова

У сваякоў актывіста дэмакратычнага руху Аляксандра Стральцова правялі ператрус. Самога Аляксандра ў краіне няма яшчэ са снежня 2021 года. Сілавікі правялі ператрус не толькі ў кватэры маці Стральцова, але нават у вясковай хаце яго цёткі. 

Аляксандр Стральцоў

Сілавікі не растлумачылі ў чым падазраюць Аляксандра. 

Аляксандр Стральцоў быў актыўным удзельнікам вулічных акцый пратэсту. Ён неаднаразова выступаў падчас імправізаваных мітынгаў. 

У снежні 2021 года Стральцоў з’ехаў ва Украіну. З пачаткам вайны запісаўся ў тэрытарыяльную абарону, а потым уступіў у шэрагі палка імя Каліноўскага. Аляксандр паведаміў «Нашай ніве», што пасля таго, як ён атрымаў траўму, камандаванне прыняло рашэнне, што яму лепш з’ехаць на рэабілітацыю ў Польшчу. Цяпер ён знаходзіцца там. 

Сам Аляксандр лічыць, што сілавікі могуць распачаць супраць яго крымінальную справу і за ўдзел у акцыях народнага пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, а таксама і за яго ўдзел у вайсковым фармаванні ва Украіне.

«Круцілі, грамілі, фатаграфавалі». Што вядома пра затрыманні ў Ляхавічах, Мёрах, Полацку, Бабруйску, Круглым

Праваабаронцы паведамляюць пра ператрусы і затрыманні ў Дзяржынску 

Каментары

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

Усе навіны →
Усе навіны

«Давайце называць правільна». Праўладны палітолаг асудзіў «Молдавию» і «Белоруссию»11

Вучоныя высветлілі, колькі трэба есці рыбы1

Дзіцячая доктарка з Мінска, якая шакавала антысеміцкімі выказваннямі, выдаліла свой акаўнт26

«Прама скажу, сітуацыя не такая, як мы думалі». Літоўскі палітык з групай фермераў з'ездзіў на экскурсію ў Беларусь9

Як каманда Ціханоўскай вяла перамовы з адміністрацыяй Вучыча13

У Рызе дэмантавалі помнік расійскаму фельдмаршалу Барклаю-дэ-Толі13

У аэрапорце Барселоны затапіла тэрмінал і ўзлётна-пасадачную паласу1

У Мінску адкрылася кавярня, у якой «працуюць» біглі2

Вароны памятаюць крыўду 17 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

Галоўнае
Усе навіны →