Грамадства2323

«Вы яго не выкупіце, нават не мучцеся». У райвыканкаме пракаментавалі знікненне помніка Ларысе Геніюш

У Зэльве з тэрыторыі праваслаўнай Свята-Траецкай царквы знік помнік Ларысе Геніюш. Куды ён падзеўся, невядома. У райвыканкаме раяць яго не шукаць.

Помнік Ларысе Геніюш

У Зэльвенскі райвыканкам патэлефанаваў чытач «Нашай Нівы». Начальніца аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Галіна Раманчук у тэлефоннай гутарцы з ім сказала, што не валодае інфармацыяй пра тое, дзе знаходзіцца помнік, бо яна не яго ўласніца. І наогул, паводле чыноўніцы, раённая ўлада да помніка не мае ніякага дачынення.

«Ён не на тэрыторыі раёна знаходзіўся. Я не аднойчы давала тлумачэнні, што ён знаходзіўся на тэрыторыі, якая належыць нашай Свята-Троецкай царкве», — сказала Галіна Раманчук (Рэдакцыя мае аўдыязапіс размовы).

Чыноўніца настойліва рэкамендавала не тэлефанаваць у царкву, каб дамовіцца пра выкуп помніка.

«Вы яго не выкупіце. Помнік не прадаецца», — заявіла Раманчук.

«Не варта вам туды званіць, бо гэтае пытанне вы дакладна не вырашыце. Нават не мучцеся. Помнік знаходзіцца ва ўласніка, і ён не плануе рабіць захады па яго продажы. Я думаю, калі ён ва ўласніка, то ён патрэбны ўласніку», — даводзіла чыноўніца.

На пытанне пра тое, хто ж уласнік помніка, Раманчук адказала:«Дакладна не мы. Таму выбачайце…»

У Зэльве знеслі помнік Ларысе Геніюш. Фота: «Радыё Рацыя»

Датэлефанавацца да настаяцеля Свята-Траецкай царквы не ўдалося.

У Гродзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы пытанню пра знікненне помніка здзівіліся і перапыталі, ці дакладна яго прыбралі.

29 сакавіка з'явілася інфармацыя пра тое, што помнік прыбіраць не будуць, паколькі дэмантаж не адпавядае заканадаўству. Аднак уначы ён знік.

Пра дэмантаж помніка паведаміў унук літаратаркі Міхась Геніюш, які даслаў фота месца, дзе ён стаяў.

Ларыса Геніюш — выбітная беларуская паэтка, якая да канца жыцця не прыняла савецкага грамадзянства, захоўвала грамадзянства Беларускай Народнай Рэспублікі. Яе кніга «Споведзь» — шчымлівыя ўспаміны пра жыццё і савецкае зняволенне — у 1980-я і 1990-я былі бэстсэлерам.

Жыхары Зэльвы паставілі ёй помнік каля царквы з блаславення тагачаснага мітрапаліта Філарэта, бо Геніюш, сярод іншага, у часы ганенняў на рэлігію была адной з апор мясцовай праваслаўнай грамады.

Помнік патрабавала ліквідаваць прарасійская актывістка і «інфаказачка» Вольга Бондарава. Хоць спярша Зэльвенскі райвыканкам адмовіў, помнік усё ж дэмантавалі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары23

  • Anatol Starkou
    30.03.2023
    Пусть ляцяць у мяне каменнi, я гавару за сябе, асабіста для мяне гэта і ёсць 30 кілаграм металу. Вось так панове. І вы ведаеце, што я маю рацыю. Гэта такая праўда, якая ёсць.
  • Сумленнем сторковы не абцяжараны як і ўсе ябакі
    30.03.2023
    Anatol Starkou , а ты пра помнік сваёй маці тое ж сказаў бы?
  • Торвальд
    30.03.2023
    У ведзьмаўскі час скралі помнік - усе што трэба ведаць пра гэтую ўладу. Яны ад цемры ад сатаны.

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Усе навіны →
Усе навіны

«А што вы хочаце за такія грошы?». Тыкток абмяркоўвае гасцініцу ў Ашмянах5

Міністр замежных спраў Ізраіля тэрмінова вылецеў у Нідэрланды2

Пад Мазыром п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

«Стануць сябрамі камісій, назіральнікамі». Ветэранаў МУС задзейнічаюць у выбарах11

Кітайскія навукоўцы абвясцілі аб стварэнні зброі з «Зорных войнаў»1

Лукашэнку на «Дажынках» у Полацку падарылі меч часоў Усяслава Чарадзея12

На літоўскай мяжы вярнуліся чэргі з легкавых аўто

У Амстэрдаме на заўзятараў ізраільскага клуба напалі людзі ў масках з палесцінскімі сцягамі22

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Галоўнае
Усе навіны →