Грамадства2727

«Ці варта пэцкацца, папулярызуючы гэтую грамадзянку?» Частка прапагандыстаў пайшла вайной на Бондараву

Блогерка Вольга Бондарава ў сваім змаганні з беларускай культурай і «няправільнымі паводзінамі» беларусаў часта пераходзіць на асобы. Пад раздачу трапляюць таксама чыноўнікі з прапагандыстамі. У апошніх, здаецца, лопнула цярпенне.

Вольга Бондарава. Скрыншот з ютуб-канала Бондаравай

Сярод тых, хто наважыўся адкрыта выступіць супраць Бондаравай — старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі «Белая Русь» Святлана Вараніца. 

Прэтэнзіі інфаказачкі да некаторых тэатральных спектакляў (ёй падалося, што дзяцей там вучаць талерантнасці да монстраў, а пасля і да «педафілаў і трансгендараў») нават ідэолагу падаліся абсурднымі.

«Што за трызненне запаленай свядомасці? Учора ў абласной філармоніі таксама былі і адмоўныя героі, і каварная замена дабра на зло, і рок-музыка, і лазернае шоу. Дзеці засталіся ў захапленні ад сучаснай, маляўнічай, цікавай пастаноўкі. І, упэўнена, нікому і ў галаву не прыйшло заявіць, што артысты паставілі мэтай прывесці непаўналетніх у шок, а потым, падвергнутым, нешта ім унушыць.

Дык у чым сапраўдная прычына цкавання, якую разгарнула Бондарава ў дачыненні да непаўналетніх, занятых у спектаклі ў ГЦК Гродна?» — абуралася Вараніца.

Тэлевядучая БТ Наталля Бардзілоўская таксама недалюблівае Бондараву. Напрыклад, за тое, што тая кідаецца на чыноўнікаў — прапануе змяніць прэс-сакратара Лукашэнкі ці незадаволеная рашэннямі наверсе.

«Упоратыя тыпу Сергеенкі» — а гэта Бондарава пра кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Ці варта пэцкацца, папулярызуючы гэтую грамадзянку і яе ініцыятывы ці сябе праз яе — хай кожны сам для сябе вырашае.

Я свае высновы і пра яе, і пра тых, хто ёй апладзіруе, зрабіла даўно», — напісала яна ў тэлеграм-канале.

Скрыншот з канала Наталлі Бардзілоўскай

«Папраўдзе, я ўжо стамілася глядзець на тое, як гэты наш пярэварацень гадзіць на нашу краіну і прасоўвае антыдзяржаўныя тэзісы», — наракала яна.

Верагодна, прычынай такой нелюбові паслужыў колішні наезд інфаказачкі на Бардзілоўскую за тое, што тая выказвалася ў сацсетках пра важнасць вывучэння дзецьмі беларускай мовы.

Скрыншот з канала Наталлі Бардзілоўскай

Вядучая АНТ Святлана Карульская таксама падтрымала калег, незадаволеных дзейнасцю гродзенскай актывісткі.

«Мы памятаем, як большасць з нас цкавалі ў 20-м. Мы ўсё гэта перажылі. Для чаго? А для таго, каб нейкая неадукаваная, грубая, павярхоўная жанчына, якая прыкрываецца дзяржсцягам, зноў паставіла гэта на паток.

І за што? За тое, што хтосьці з нас лічыць, што беларуская мова ў Беларусі — гэта нармальна, выкладаць яе ў школе дзецям — гэта нармальна. А вось здзекавацца з мовы, зневажаць яе — ненармальна», — пісала вядучая АНТ, праўда, пасля пост быў выдалены.

Прапагандысты ў канцы года абмяркоўвалі, што Бондарава падала заяву ў міліцыю на журналіста ўстановы Адміністрацыі Лукашэнкі (верагодна, размова пра «СБ. Беларусь сегодня»), аднак яе не задаволілі.

Заўважылі і наезд Бондаравай на журналіста лукашэнкаўскага пула. Бондарава накінулася на Ігара Тура за тое, што той не стаў клейміць Меладзэ (Тур напісаў, што яму ўсё адно, што артысты кажуць, каб быць паспяховымі ў аўдыторыі).

Між сабой праціўнікі «інфаказачкі» называюць яе Бабоша.

Упікалі яны Бондараву і тым, што тая, заступніца маралі, ездзіла ў Брэсцкую крэпасць у міні-шортах, і тым, што дзяржаўны сцяг трымала дагары нагамі, і тым, што Купалу ад Коласа не адрознівае.

Пакуль няясна, хто ў гэтым супрацьстаянні пераможа.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары27

  • Kotya
    23.01.2023
    Жабогадюкинг какой-то
  • по ходу та еще протестутка
    23.01.2023
    "Упікалі яны Бондараву і тым, што тая, заступніца маралі, ездзіла ў Брэсцкую крэпасць у міні-шортах,"

    прикольно... а это не осквернение? ведь за нечто подобное в россии давно сажают подростков

     "і тым, што дзяржаўны сцяг трымала дагары нагамі,"

    ну а вот это однозначно протест. ну это правда уже не в россии, а в Америке... "В США надругательство над флагом длительное время было запрещено. Так, в Новом Орлеане за уничтожение полотнища был повешен некий Уильям Мамфорд, а гораздо позднее ... есть традиция переворачивать флаг как знак протеста нынешней власти, а также уставам и порядкам"
  • Грышка
    23.01.2023
    Занадта адыёзная нават для прапагандыстаў, гэтая Бондарава — вось і сапраўды адыёзная!

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →