Кіраўнік МАК Томас Бах — за доступ спартсменаў з Беларусі і Расіі да Алімпійскіх гульняў-2024 у Парыжы
Бах прапануе дапусціць беларускіх і расійскіх спартсменаў да Алімпіяды пад нейтральнымі сцягамі. Пра гэта ён заявіў на выканаўчым камітэце МАК, які засядае ў Лазане.
Паводле яго слоў, падчас удзелу атлетаў з Беларусі ці РФ у іншых спаборніцтвах ні разу не было зафіксавана інцыдэнтаў, звязаных з бяспекай.
«Удзел спартоўцаў з расbйскімі і беларускімі пашпартамі ў міжнародных спаборніцтвах працуе», — сказаў Бах у Лазане.
На працягу трох дзён Міжнародны алімпійскі камітэт павінен прыняць канчатковае рашэнне.
Супраць выступлення спартсменаў з Беларусі і РФ выказаліся 35 краін.
Каментары