«Яны прайгралі «Кварталу 95», б*». З'явілася аўдыя, дзе Іосіф Прыгожын і расійскі мільярдэр рэзка крытыкуюць улады
Расійскі музычны прадзюсар Іосіф Прыгожын назваў фэйкам запіс размовы, як сцвярджаецца, яго і бізнэсоўца Фархада Ахмедава. Галасы на запісе ў рэзкіх выразах крытыкуюць улады Расіі.
Размова нібыта адбылася каля 1,5—2,5 месяца таму. У ім «Прыгожын» называе асяроддзе Пуціна «скончанымі жывёлінамі», якія паводзяць сябе «як богі».
«Калі шчыра, то, вядома ж, яны злачынцы, б*, яшчэ якія яны злачынцы. <…> Яны прайгралі «Кварталу 95», б*. <…> Ён [Пуцін] сам сябе ў гэта загнаў. <…> Нас ад'я*ць, б*.
Нават калі ён ад'**е і націсне на «кнопку», б*, будучыні ў гэтым раскладзе ў цэлай нацыі ніх*я няма».
На запісе нібыта Іосіф Прыгожын заявіў, што Ігар Іванавіч (магчыма, Сечын), Сяргей Віктаравіч (магчыма, Лаўроў, кіраўнік МЗС) і Віктар Золатаў (кіраўнік Расгвардыі) абʼядналіся супраць Сяргея Шайгу (міністра абароны), якога называюць «далба*бам».
«Сітуацыю яны прасралі, краіну яны прасралі, усё яны прасралі. <…> Што будзе пасля іх? І як будзе? Пойдзе, б*, з аднаго боку, «кадыраўцы», «прыгожынцы», будуць апрычнікі. Будзе, б*, там «махноўшчына». Будуць махаць кінжаламі, кувалдамі. Калі цяжкая сітуацыя, яны ўсе праявілі, што яны нікчэмныя, недзеяздольныя, неразумныя. У нас прэзідэнцкая краіна. Прэзідэнт за ўсё гэта адкажа. За ўсё. З яго спытаюць. <…>
Яны нас прая*алі, нашых дзяцей, іх будучыню, іх лёс, б*, разумееш?» — гаворыць, як сцвярджаецца, сенатар Ахмедаў.
Ён прапануе «Прыгожыну» займацца бізнэсам, зарабляць грошы, адпачываць і як мага менш мець зносіны «з імі», таму што «гэта надоўга»: «ён назад не пойдзе, наперад не можа. <…> А на гэта немагчыма ўплываць. І не трэба».
Суразмоўцы абмяркоўваюць карысць знаходжання ў баку ад сітуацыі і сыходзяцца на тым, што ад вайны трэба трымацца далей і займацца сваімі справамі.
«Нікчэмнасці, яны ўсе будуць сядзець, б*. <…> 22 гады. Краіну можна было… За 30 гадоў Дубай пабудавалі. За 40. Можна было б краіну зрабіць. <…> А мы што пабудавалі? <…> У Туве 90% народу топіць вугалем і дровамі, б*. <…> Падонкі, проста падонкі. І праліваюць кроў нявінных людзей», — выказваецца «Ахмедаў».
У размове закранаецца і тэма «ўкраінскай памылкі». «Прыгожын» мяркуе, што законы і тэндэнцыі, якія зʼявіліся ва Украіне перад і пасля пачатку вайны, «прыпадобніліся» да расійскіх і толькі мацней раззлавалі яго» [Пуціна].
«Пустышка, б*. Закамплексаваны і гэты, і той. Ліліпуты, б*. Калі гэта ўсё скончыцца, б*? Чым гэта ўсё скончыцца, б*? Як усё разграбаць потым? <…> Калі ваяваць, дык ваяваць, б*, а мы нават ваяваць не можам! Таму што арміі няма ніх*я, б*. Няма ідэалагічнай працы. Усё ўкралі. <…> Фашызм будзе там. Ваенная дыктатура», — лічыць «сенатар».
Прыгожын ужо заявіў, што запіс фальшывы. «Сённяшнія тэхналогіі, нейрасеткі дазваляюць падрабіць не толькі голас, але і гутарку», — заявіў ён у Instagram.
Каментары