Міжнародная федэрацыя фехтавання ўхваліла вяртанне спартсменаў з Беларусі да ўдзелу ў спаборніцтвах
Рашэнне аб вяртанні расійскіх і беларускіх спартсменаў на спаборніцтвы пад эгідай Міжнароднай федэрацыі фехтавання прынялі на яе пазачарговым кангрэсе, які прайшоў анлайн.
Рашэнне набудзе моц з другой паловы красавіка, а чэмпіянат свету запланаваны ў італьянскім Мілане ў ліпені.
Прынятае рашэнне мае дазволіць беларускім і расiйскім спартоўцам удзельнічаць у кваліфікацыі да Алімпійскіх гульняў — 2024 у Парыжы, але адносна таго, каб гэтаму перашкодзіць, рашуча настроены некалькі дзясяткаў краін. Таму відавочна, што супраць гэтага рашэння варта чакаць пратэстаў.
Супраць таго, каб афіцыйна сфармаваныя ў Маскве і Мінску дэлегацыі маглі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах нават пад нейтральнымі сцягамі, рашуча выступае і беларускі Фонд спартыўнай салідарнасці. На ягоную думку, шлях на Алімпіяду для беларусаў і расіян можа быць толькі індывідуальным — праз адкрытае і недвухсэнсоўнае асуджэнне лукашэнкаўскага і пуцінскага рэжымаў і развязанай імі вайны ва Украіне.
Каментары