Грамадства2323

«Самым складаным была эвакуацыя». Азараў пра падрабязнасці падрыву расійскага самалёта ў Мачулішчах

Як доўга рыхтавалася акцыя, ці стаялі за ёй замежныя спецслужбы, расказаў «Радыё Свабода» кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў.

Тэлеграм-канал былых сілавікоў BYPOL 26 лютага ў 16:05 па мінскім часе паведаміў, што на вайсковым аэрадроме Мачулішчы пад Мінскам раніцай таго ж дня прагучалі два выбухі, якімі быў пашкоджаны расійскі вайсковы самалёт. Пазней з'явілася інфармацыя аб магчымым падрыве самалёта далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50.

BYPOL паведаміў, што выбухі пашкодзілі пярэднюю і цэнтральную часткі самалёта і ён дакладна ўжо нікуды не паляціць. Адказнасць за дыверсію ў Мачулішчах узялі на сябе ўдзельнікі плана «Перамога».

Кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў расказаў «Свабодзе» некаторыя падрабязнасці гэтай акцыі. Ён кажа, што ў пэўны час пасля ўзмацнення рэпрэсій і стрэлаў пры затрыманні некаторых партызанаў BYPOL спыніў «рэйкавую вайну», але стаў працаваць на іншых кірунках.

«Падрыхтаваць акцыю займае 3—4 месяцы. Трэба ж праводзіць выведку, паглядзець, адкуль падысці. У нас было шмат варыянтаў. Адна акцыя не атрымліваецца, бяромся за іншую. І вось такім чынам нашы партызаны знайшлі такі цікавы аб’ект. Вядома, таксама падказваем партызанам, але і яны ў залежнасці ад сваіх магчымасцяў прапаноўваюць аб’екты. Атрымліваецца такая сумесная праца», — расказвае Аляксандр Азараў.

Расійскі сайт «Царьград» паведаміў, што атаку на самалёт А-50 здзейсніла адразу шэсць дронаў, большасць з якіх была збітая на падлёце да аб’екта.

«Колькасць дронаў мы пакуль называць не будзем. Але я пацвярджаю, што гэта была атака дронамі. Хай спецслужбы самі працуюць і паспрабуюць вызначыць, колькі іх было», — расказвае Аляксандр Азараў.

Па словах суразмоўцы, падрыхтаваць эвакуацыю людзей, якія ў гэтым удзельнічалі, было самым важным і складаным у гэтай сітуацыі. Азараў не хоча расказваць падрабязнасці эвакуацыі. Вядома, што ў акцыі брала ўдзел няшмат людзей, таму беларускія спецслужбы не змаглі нічога пра яе дазнацца.

«Я асабіста пакуль не размаўляў з удзельнікамі гэтай акцыі пасля таго, як яны ўжо выехалі за мяжу. Яны цяпер у бяспецы, так што цяпер усё нармальна».

Беларускія афіцыйныя СМІ і праўладныя блогеры пакуль ніякім чынам не каментуюць таго, што здарылася ў Мачулішчах. Няма паведамленняў, што гэта фэйк, але і пацвярджэнняў таксама няма.

«Ім страшна — гэта моцны ўдар па іміджы Лукашэнкі і расійскага войска. Мне здаецца, што гэта можа падкасіць упэўненасць лукашыстаў у перамозе Расіі. Яны не ведаюць, што рабіць з гэтым усім, ці даваць інфармацыю», — мяркуе кіраўнік BYPOL.

На ягоную думку, улады цяпер могуць знайсці «крайняга». Як магчымую ахвяру, ён называе камандзіра вайсковай часці, якога могуць абвінаваціць у халатнасці.

«Не выключаю, што могуць затрымліваць актывістаў і прыпісваць ім удзел у плане «Перамога», — кажа Азараў.

«Людзі ў атачэнні Лукашэнкі не патрэбныя для такой акцыі. Але нашы людзі, натуральна, ёсць у розных месцах і структурах. Без людзей нічога не зробіш», — кажа Азараў.

Існуе таксама версія, што за дыверсіяй маглі стаяць не беларускія партызаны, а ўкраінскія спецслужбы.

«Кожны агучвае версію, якая яму выгадная. Каб мы не ведалі дакладна, што гэта беларускія партызаны, то нічога б не казалі. Лукашысты кажуць, што намі кіруюць спецслужбы замежных дзяржаў, гэта няпраўда. Беларускія партызаны працуюць самастойна. Няхай лукашысты чакаюць працягу», — заканчвае кіраўнік BYPOL.

Нагадаем, учора ранкам каля 9-й раніцы на аэрадроме былі чутныя два выбухі. Паведамлялася, што пацярпеў вельмі каштоўны расійскі самалёт далёкай разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Усяго такіх самалётаў у Расіі, спраўных і няспраўных, дзевяць. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.

Кіраўнік аб’яднання BYPOL Аляксандр Азараў пазней паведаміў, што расійскі самалёт А-50 атакавалі з паветра. Напад з дапамогай двух дронаў учынілі ўдзельнікі плана «Перамога», яны цяпер у бяспецы.

Чытайце таксама:

У розных раёнах краіны з раніцы стаяць пасты ДАІ, правяраюць машыны

Каментары23

  • *c*
    27.02.2023
    Каму небудзь прышыюць. Трэба ж паказаць што ўсё пад кантролем.
  • Anatol Starkou
    27.02.2023
    Не верю.
  • Снид
    27.02.2023
    Ляпнул когда-то про этот план что-то нехорошее, типа хлопцы пустозвоны, просто донаты сосут и ничего полезного не делают.
    Беру слова обратно. Молодцы!

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь103

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага35

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі2

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь103

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →