Грамадства1818

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны

Пра тое, што 3 кастрычніка ў жодзінскай паліклініцы ў чарзе па талоны памёр мужчына, якому на выгляд было за 70, паведамляе мясцовае выданне Ex-press.by са спасылкай на відавочцу.

Фота: ex-press.live

«Мужчына прыехаў у паліклініку на ровары, прыкладна ў 6:30, сядзеў у чаканні, пакуль адкрыецца рэгістратура. Мёртвым яго выявіў іншы чалавек, які таксама стаяў у чарзе. Каб атрымаць талон да некаторых лекараў, людзі прыязджаюць вельмі рана», — расказаў сведка.

Чэргі па талоны да лекара з самага ранку займаюць не толькі ў Жодзіне, але і ў іншых гарадах. Так, у ліпені жыхар Барысава прыйшоў да будынка мясцовай паліклінікі а чацвёртай гадзіне раніцы, каб быць першым у чарзе па талон. Ён узяў з сабой крэсла.

У снежні 2023 года гарадская газета Жодзіна прызнала праблему недахопу талонаў да вузкіх спецыялістаў, але абвінаваціла ў ёй саміх пацыентаў:

  • першая прычына: жодзінцы самастойна вызначаюць і выбіраюць канкрэтнага лекара без папярэдняй кансультацыі;
  • другая: некаторыя пацыенты, атрымаўшы талоны, не з'яўляюцца на прыём, што адбіваецца на даступнасці талонаў.

Каментары18

  • Люди мрут, карьера летит вверх
    05.10.2024
    Зато министр здравоохранения быстро летит вверх по карьерной лестнице. (По "случайному совпадению" он ещё и сын бывшего первого замминистра здравоохранения.)
  • 05.10.2024
    "другая: некаторыя пацыенты, атрымаўшы талоны, не з'яўляюцца на прыём, што адбіваецца на даступнасці талонаў."
    Так сама паміраюць. Дзякуй Богу ня ў чарзе ( . Матачка мая Насвеншая .
  • Ёсік
    05.10.2024
    Абавязкова накіраваць сахр да відавочцы, каб не каламуціў ціхае балота. У Беларусі ўзору дырэктара саўгаса ўсё добра - мірнае неба, правільныя песьні, чысты тэлеграм.

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне7

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты28

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі1

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп выйграў першы хісткі штат

Нерухомасць як інвестыцыя. Наколькі выгадна «бетанаваць» грошы ў Беларусі?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне7

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Галоўнае
Усе навіны →