Свет33

Сына кіраўніка Чачні Адама Кадырава ўнеслі ў Кнігу рэкордаў Расіі

Яго назвалі самым маладым начальнікам службы бяспекі кіраўніка суб'екта Расіі — гэтую пасаду ён заняў у 15-гадовым узросце.

Адам і Рамзан Кадыравы. Фота: Рамзан Кадыраў / Telegram

Узнагароджанне адбылося ў Грозным падчас матчу ММА. Сертыфікат перадаў галоўны рэдактар кнігі Станіслаў Каненка, паведамляе Радыё Свабода.

Акрамя таго, Адам Кадыраў атрымаў медаль за папулярызацыю Кнігі рэкордаў Расіі — у чым заключаецца яго дзейнасць па папулярызацыі, Каненка не ўдакладніў.

15 жніўня 2023 года ў Грозным Адам Кадыраў збіў арыштаванага па абвінавачванні ў спаленні Карана Мікіту Жураўля. Паліцыя адмовілася распачынаць справу, бо на той момант у сына кіраўніка Чачні яшчэ не наступіў узрост прыцягнення да крымінальнай адказнасці — яму было 15 гадоў.

Пасля гэтага Адам Кадыраў атрымаў званне «героя Чачні», пасаду начальніка аддзела бяспекі кіраўніка рэспублікі, вышэйшыя Ордэны за заслугі перад Татарстанам, Карачаева-Чаркесіяй, Кабардзіна-Балкарыяй, чачэнскі ордэн «Даймехкан Сій» («Гонар нацыі») і рэлігійныя Ордэны «За заслугі перад Умай» і «За служэнне рэлігіі Іслам» I ступені, медаль «Працоўная доблесць Расіі» і «За ўклад у развіццё Расійскага ўніверсітэта спецназа» I ступені. Некаторыя з пералічаных вышэй узнагарод ён не меў права атрымаць у сілу ўзросту.

Кіраўніцтва Чачні неаднаразова і публічна ўхваляла дзеянні Адама Кадырава. Рамзан Кадыраў заяўляў, што «было б добра», калі б яго сын забіў Жураўля.

Каментары3

  • Гы
    05.10.2024
    Трэба і нашага прынца ўнесці ў нацыянальную кнігу як самага маладога што прымаў ваенныя парады ў генералаў)
  • Вундэркінд!
    05.10.2024
    Такія таленавітыя дзеці нараджаюцца раз на 100 гадоў
  • Ёсік
    05.10.2024
    Рамзан таксама адказваў за жыцьцё свайго таты, памятаем, што адбылося. Глядзі, каб Адамчык тое ж праз некалькі гадоў з табой не зрабіў.

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні зноў з'явіўся антыбеларускі надпіс на дзвярах беларускай установы ФОТА11

У Ізраілі звольнілі міністра абароны, які лічыўся памяркоўным

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»4

Сабаленка гарантавала сабе першы радок сусветнага рэйтынгу па выніках года3

Мінская дызайнерка расказала, як яе зачараваў, а пасля падмануў былы муж і тата двайнят9

Сацыял-дэмакраты паведамілі пра затрыманні сярод сваіх сяброў

У Смаленску хлопца без галавы прызналі прыдатным да вайсковай службы9

Армянскі каньяк пройдзе рэбрэндынг і стане брэндзі

Іншаземец хацеў абдурыць беларуску, завабіўшы шчодрым падарункам. Але нешта пайшло не так4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Галоўнае
Усе навіны →