Вайна11

У баях пад Харкавам загінуў расійскі апазіцыянер Дадзін — ён ваяваў за Украіну і любіў Янку Купалу

Расійскі апазіцыянер Ільдар Дадзін, які паехаў ваяваць на баку Украіны, памёр у баях у Харкаўскай вобласці. Пра гэта паведаміла журналістка «Эхо Москвы».

Ільдар Дадзін. Скрыншот відэа «Медыязоны»

Ільдар Дадзін быў першым у Расіі, каго асудзілі па артыкуле аб неаднаразовым парушэнні правілаў мітынгаў (гэта быў 2015 год). Актывіста адправілі за гэта ў калонію. Прысуд адмянілі ў 2017-м.

Ільдар з'ехаў з Расіі ў Польшчу ў сакавіку 2022 года. Ён рыхтаваўся ваяваць на баку Украіны і ў чэрвені 2023 года ўступіў у «Сібірскі батальён» (ён складаецца з расійскіх добраахвотнікаў).

Мужчына ваяваў пад пазыўным «Гандзі», яму было 42 гады.

Раней Ільдар удзельнічаў таксама ў акцыях у падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці. На адным з такім пікетаў ён апынуўся, бо спадзяваўся пазнаёміцца з беларускімі праваабаронцамі.

«Ён фанат гурту «Ляпіс Трубяцкі», гурту «Brutto», чытаў Якуба Коласа, Янку Купалу. «Будзь смелым» — адзін з яго любімых вершаў», — расказвала былая жонка Дадзіна. Вершы ён чытаў не ў перакладзе, а па-беларуску.

«Ён паважаў беларускіх актывістаў, бо яны здольныя нешта рабіць у цяжкіх умовах», — дзялілася былая жонка.

Каментары1

  • Эл
    06.10.2024
    Шкада хлопца, мала такіх

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь103

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага35

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі2

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь103

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →