З пячоры ў Індыі вывелі 110-гадовага пустэльніка, які ўсё жыццё правёў у медытацыях
У Індыі з пячоры на свет вывелі мужчыну, які ўсё жыццё правёў там у малітвах і медытацыях. Пустэльнік нагадвае жывы труп. Відэа распаўсюдзілі ў Ютубе.
«З індыйскай пячоры дасталі 110-гадовага пустэльніка, які ўсё жыццё правёў у медытацыях. Спачатку сцвярджалася, што мужчыну 188 гадоў. Нібыта ў стане трансу працэс яго старэння запаволіўся, але ягоны сапраўдны ўзрост высветліўся толькі пасля гэтага», — гаворыцца ў паведамленні.
На распаўсюджаных кадрах відаць пажылога худога мужчыну з кіем. Яго пад рукі выводзяць двое маладых мужчын. Пустэльнік перасоўваецца сам, абапіраючыся на кій. З адзення на мужчыне толькі нейкая ануча на сцёгнах.
Некаторыя СМІ паведамілі нават, што яму 188 гадоў, але гэта відавочна няпраўда.
Самым старым чалавекам у свеце зараз лічыцца 116-гадовая японка Таміка Ітока. Папярэдняя ўладальніца гэтага тытула па версіі Кнігі рэкордаў Гінеса, 117-гадовая Марыя Браньяс Марэра з Іспаніі, пайшла з жыцця 19 жніўня.
Каментары