Грамадства3535

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага

Аналітык таксама ацаніў магчымасць захопу Беларусі Расіяй і патлумачыў, у чым падабенства поглядаў Пазняка і Лукашэнкі на суверэнітэт.

Фота: Getty Images

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна. Гэта сцвярджае аналітык Сяргей Чалы ў размове на «Еўрарадыё»:

«Перыядычна ў Лукашэнкі ўзнікае момант, калі ён звяртаецца да свету і кажа: «Выратуйце мяне ад гэтага вар'ята».

Чалы называе сябе прыхільнікам таго падыходу, што Лукашэнку трэба ўважліва слухаць, бо ён «чалавек, які любіць прагаворвацца».

Эксперт адзначае, што Лукашэнка прадстаўляе сябе як адзінага чалавека, хто разумее Пуціна. «Ён сапраўды разумее яго і сапраўды яго баіцца», — сцвярджае Чалы. На яго думку, Лукашэнка разумее, што Расія можа выкарыстаць Беларусь для эскалацыі канфлікту. Таму беларускі дыктатар спрабуе звярнуцца да міжнароднай супольнасці з заклікамі пра дапамогу з намёкамі на тое, што толькі ён здольны ўтрымліваць Пуціна ад радыкальных крокаў.

«Мы стаім спіна да спіны, адстрэльваемся (….) Прыкрываем фланг, тыл. І бачыш, што ў мяне тут робіцца. Хлопцы, паглядзіце, у гэтага чувака план праз маю тэрыторыю зноўку справакаваць Украіну на ўдар у адказ з тым, каб мяне туды ўцягнуць», —

пераказвае Чалы пазіцыю Лукашэнкі. І тлумачыць, што з-за гэтай боязі Лукашэнка прыкладае намаганні па ўзмацненні структур тэрытарыяльнай абароны, стварэнні апалчэння з сяброў Таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Аналітык звяртае ўвагу на рэакцыю Масквы на выказванне Лукашэнкі ў такім ключы на прэс-канферэнцыі, што адбылася ў ліпені 2023 года:

«Ён гаворыць пра тое, што Пуцін зноў выкарыстоўвае [Беларусь] як механізм. І што робіць пасля ягонай заявы прэс-сакратарка расійскага МЗС Марыя Захарава? «Мы гнеўна асуджаем магчымы адказ Украіны на правакацыі». Ну то-бок яны практычна прызнаюцца ў тым, што такія планы ў рускіх ёсць. Таму ён (Лукашэнка — НН) насамрэч у жаху. Ён даўно падае сігналы, што трэба вырашаць пытанне канчаткова».

На думку самога Чалага, «Пуцін сапраўды даўно ў астрале. Ён даўно загнаў сябе ў пазіцыю, у якой вымушаны будзе выкарыстаць ядзерную зброю. (…) Пуцін — гэта фраер з пушкай, якому страшна, але які з гэтай пушкай лічыць, што ён дужы. (…) Ужо не ён кіруе пісталетам, а пісталет кіруе ім. Без пушкі яго ўжо ніхто не баіцца».

Аналітык сцвярджае, што пакуль да выкарыстання ядзернай зброі не дойдзе, яшчэ ёсць невялікі люфт.

Ці захопіць Расія Беларусь у выпадку змены ўлады

Адказваючы на пытанне пра верагоднасць захопу Беларусі Расіяй у выпадку, калі на змену Лукашэнкі прыйдзе не пажаданы для яе чалавек, Чалы заўважыў:

«Якія войскі? Яны ў сваім Курску ўвесці нічога не могуць».

На погляд Чалага, уплыў Расіі на Беларусь з Лукашэнкам моцна перабольшаны, і ён не ўпэўнены ў наяўнасці нейкіх механізмаў, з дапамогай якіх у Масквы атрымлівалася ціснуць на беларускага дыктатара.

Чалы заўважае, што Лукашэнка ўвесь час прадаваў Пуціну ілюзію імперскай велічы, якую ён называе «анестэзіяй фантомных імперскіх боляў». Пасля 2014 года, калі пачалася вайна на Данбасе, Лукашэнка пачаў выкарыстоўваць рыторыку пра Беларусь як частку «рускага свету»:

«Мы ж самі рускі свет, мы ж такія ж, проста са знакам якасці». Гэта абарончы механізм. Але ён яму пастаянна гаворыць, што ў выпадку чаго, «Ты ж ведаеш, мы за цябе».

Наколькі Лукашэнка гарант незалежнасці Беларусі

На погляд Чалага, Зянон Пазняк, калі гаворыць пра тое, што Лукашэнка — адзіны гарант незалежнасці Беларусі, разумее пад ёй тое ж, што і беларускі дыктатар.

«У іх спецыфічнае разуменне суверэнітэту. Гэта не суверэнітэт народа. Гэта не суверэнітэт у сучасным яго паліталагічным сэнсе. Гэта суверэнітэт манарха, (…) сэнс якога заключаецца ў тым, што я на сваёй тэрыторыі маю права рабіць усё, што заўгодна, і вы са сваім міжнародным правам не павінны ўмешвацца ў маё ўнутранае бяспраўе. (…)

Гэта суверэнітэт яго, калі ён гаворыць пра Беларусь. «Я магу сабе дазволіць тут рабіць усё, што заўгодна. Не цягніце мяне ў Гаагу». (…) Гэтае познесярэднявечнае разуменне суверэнітэту. (…) У пэўны момант гэты суверэнітэт манарха ўваходзіць у супярэчнасць з суверэнітэтам народа».

Каментары35

  • Gorliwy Litwin
    04.10.2024
    Чалы заіпаў! Як быў у камандзе лукі, так і застаўся. Мабыць заўсёды і быў у кантакце аператыўгым. Пашкадуйця, кажа, дзядулю. Ён і вязняў то хапае і катуе не са зла, а толькі каб усыпіць увагу Расіі і ўратаваць Свяшчэнны Суверэнітэт. Таму давайце яму ўвыа ўсім падыгрываць. А не пайшлі б вы са сваймі наіўнымі чэкісцкімі хітрыкамі ўслед за Рускім Караблём?! тым больш што вы і ёсць арганічныя Рускія Людзі, вашу макаўку!
  • Серый
    04.10.2024
    Эти выводы Чалого на чем основаны? Складывается впечатление ,что информатор Чалого живет в голове Лукашенко. Фантазер он ,а не аналитик.Сидит где -то далеко и гонит пургу ,много пурги.
  • .
    04.10.2024
    Здаецца, Чалы гэта адзін з катэгорыі Лукашэнкаферштеераў.

    "беларускі дыктатар спрабуе звярнуцца да міжнароднай супольнасці з заклікамі пра дапамогу з намёкамі на тое, што толькі ён здольны ўтрымліваць Пуціна ад радыкальных крокаў"
    - дзе яны гэта чуюць? Галасы ў сваей галаве.
    Тое ж самае, калі кажуць, што адзіны Лукашэнка стрымлівае Беларусь ад вайны, што ён адзіны гарант незалежнасці, што ён дае сігналы гатоўнасці да перамоў.
    Проста у вас стакгольмскі сіндром.

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»2

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Усе навіны →
Усе навіны

Легенду Веткаўскага музея, вядомага краязнаўцу асудзілі ў Гомелі — вырак выносіў былы следчы2

Расія ўпершыню выкарыстала супраць Украіны балістычную ракету новага тыпу. Што гэта можа змяніць14

Пад Мінскам на дарогу выскачыла казуля — перакуліўся МАЗ ФОТАФАКТ

У сеціве з'явілася відэа, магчыма, першага ў гісторыі прымянення новых расійскіх балістычных міжкантынентальных ракет2

Жыхар Віцебска патэлефанаваў у банк і «падарваў асабістыя якасці Лукашэнкі». Яго адправілі ў калонію2

Вазняк падтрымаў Канапацкую і запэўніў, што яна будзе дабівацца вызвалення палітвязняў21

Вось што Меркель напісала пра Трампа ў сваіх мемуарах10

Урсула фон дэр Ляен аказала першую дапамогу пасажыру на борце самалёта3

Расія ўдарыла па Дняпры балістычнай ракетай новага тыпу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»2

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Галоўнае
Усе навіны →