Беларускі біскуп Аляксандр Яшэўскі сустрэўся ў Ватыкане з папам Францішкам
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі прадстаўляе Каталіцкую царкву ў Беларусі на другой сесіі XVI звычайнай Генеральнай асамблеі сінода біскупаў, якая праходзіць з 2 кастрычніка.
Пра сустрэчу паведаміў сам Аляксандр Яшэўскі ў інстаграме, апублікаваўшы фота з папам.
«Паразмаўляў сёння са Святым Айцом Францішкам. Ніхто нам не перашкаджаў. Не было іншых удзельнікаў у чарзе да Папы, таму мы сёння даўжэй паразмаўлялі. З бласлаўленнем Пантыфіка для ўсёй Беларусі я шчаслівы адышоў ад Святога Айца», — коратка апісаў ён сустрэчу.
Сутнасць размовы застаецца пакуль невядомай. Прэс-служба Святога Пасаду не паведаміла пра асабістую сустрэчу іерархаў, а афіцыйны партал Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі таксама пра яе пакуль не згадвае.
Каментары