Лукашэнка 5 кастрычніка бярэ ўдзел у фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2024», якія праходзяць у горадзе Мікашэвічы.
Ён уручыць дзяржаўныя ўзнагароды работнікам прадпрыемстваў АПК, якія найбольш вызначыліся, паведамляе БелТА.
Цікава, што першачаткова планавалася, што «Дажынкі» пройдуць чатыры тыдні таму ў Мікашэвічах, але тады яны былі перанесеныя да канчатковай уборкі ўраджаю.
Мікашэвічы — радзіма нацыянальнай лідаркі Святланы Ціханоўскай, там яна нарадзілася і скончыла школу з залатым медалём.
Каментары