Вам спатрэбіцца толькі соль і некалькі спецый па жаданні: часнок, духмяны перац, чысты слоік і час. Паспрабуйце — рэцэпт вельмі просты.
Трэба звярнуць увагу на тое, што не ўсе грыбы можна засольваць — напрыклад, гэта не рэкамендуецца рабіць з лісічкамі. Аднак засолка добра працуе для рыжыкаў, апенек, ваўнянак і груздоў. Таксама можна засольваць маслякі і бабкі.
Асноўныя інгрэдыенты:
- 1 кг грыбоў
- 50 г солі на кожны кілаграм
- слоік ці керамічны гаршчок (папярэдне вымыты або прапараны)
- часнок, духмяны перац, размарын — па жаданні
Як засольваць:
- Пачысціце грыбы, адварыце каля 5 хвілін і зліце ваду (рыжыкі можна не варыць).
- Капялюшыкі можна выкарыстоўваць цэлымі, але буйныя нарэжце лустачкамі.
- Насыпце пласт солі на дно посуду. Укладзіце грыбы ў слоік або гаршчок пластамі, капялюшыкамі ўніз. Кожны пласт грыбоў пасыпайце соллю (можна дадаць спецыі — духмяны перац, размарын, часнок). Апошнім пластом павінна быць соль. Злёгку прымніце грыбы.
- Накрыйце посуд з грыбамі чыстай ашпаранай талеркай і прыцісніце цвёрдым прадметам.
- За некаторы час соль растворыцца і разам з сокам утворыць расол, які пакрые грыбы (калі вадкасці будзе недастаткова, дадайце расолу — грыбы павінны быць пакрытыя сокам і соллю цалкам).
- Захоўвайце грыбы ў расоле ў прахалодным месцы (прыкладна 5 градусаў).
- Перад ужываннем старанна прамыйце грыбы і замачыце іх у вадзе ці малацэ (гэта выдаліць лішнюю соль).
Каментары
Пасьля чаго грыбы можна расфасаваць у слоікі, дадаўшы тыя самыя сьпецыі, і захоўваць пры той самай тэмпературы, яны ізноў дадуць расольчык, колькі трэба. Падаваць на стол можна прамыўшы, а можна й не прамываць, дадаўшы нашаткаванай цыбулькі ды спыркснуўшы алеем, справа густу...
Трэба папярэдзіць, як я разумею, на ўсякі выпадак, што гэта ня самы лепшы закусон. Лепш скарыстацца альтэрнатывай, калі такая ў наяўнасьці. Калі ж альтэрнатывы няма, шмат пад грыбы ня піце, у сярэднім 150 гр. і тармазіце.