Пра канчатковае спыненне працы вядомага прыватнага выдавецтва «Кнігазбор» паведаміў шматгадовы яго кіраўнік Генадзь Вінярскі на старонцы ў фэйсбуку.
«Вось і скочылася мая эпапея выдаўца.
27 гадоў працы, каля 3 тысяч найменняў кніг, сустрэчы з аўтарамі, прэзентацыі, выставы…
Сёння здаў у Міністэрства інфармацыі пасведчанне выдаўца.
У хуткім часе пачнём працэс ліквідацыі ПУП «Кнігазбор», таму купляйце ў кнігарнях кнігі нашага выдавецтва. Пакуль яны ёсць у інтэрнэт-кнігарнях: knihi.by, tn.by, kniganosha.by, а таксама ў «Кніжнай шафе» ды ў іншых кнігарнях», — напісаў выдавец.
Раней спынілі сваю дзейнасць у Беларусі іншыя вядомыя недзяржаўныя выдавецтвы — «Галіяфы» і «Янушкевіч». «Кнігазбор» таксама падвяргаўся ціску, яго ліцэнзію двойчы прыпынялі, апошні раз — на месяц з 22 снежня.
Каментары