Ярашуку — 4 гады, Антусевічу — 2, Бут-Гусаім — 1,5. Вынесены прысуд кіраўнікам БКДП
У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд па крымінальнай справе актывістаў Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў — старшыні Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтаркі Ірыны Бут-Гусаім.
Іх вінавацілі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342), а Ярашука таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361).
Судовы працэс вяла суддзя Валянціна Зянкевіч.
Усе абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай з 19 красавіка 2022 года.
Менавіта такія прысуды і запрашваў дзяржабвінаваўца.
Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ва ўсіх хісткіх штатах
Светабнаўляецца
Каментары