Кіно

«Аватар 2: шлях вады», альбо Другое пагружэнне ў Пандору

Джэймс Кэмеран даказвае, што ў працягу касавага хіта 2009 года ён па-ранейшаму майстар відовішчнасці, але сам сюжэт фільма так сабе.

Фота: 20th Century Studios

У эпоху, калі кінакарціны вышэй за ўсё ставяць відовішча, Джэймс Кэмеран зноў наперадзе планеты ўсёй. З фільмам «Аватар 2: шлях вады» Кэмеран яшчэ раз пацвярджае, што як рэжысёр блокбастара ён па-ранейшаму нумар адзін.

Гэта захапляльны трохгадзінны фільм, ні з чым не параўнальны — толькі са сваім папярэднікам 2009 года, які некалькі гадоў быў самым касавым фільмам у свеце.

«Шлях вады» з яго цудоўнымі марскімі жывёламі, люмінесцэнтнай падводнай фаўнай і яркімі дайвінг-экскурсіямі — гэта, бясспрэчна, выдатны фільм. Але ці гэты фільм выбітны? Зусім не. Джэймс Кэмеран, рэжысёр кінакарцін «Сапраўдная хлусня», «Чужыя», «Тытанік» і першых двух фільмаў кінафраншызы «Тэрмінатар», здаецца, страціў цікавасць да сваіх галоўных герояў, і нават сюжэт у другім «Аватары» не такі і істотны. 

«Шлях вады» — гэта экскурсія ў рай. Вось вы будзеце крытыкаваць свой адпачынак на карыбскім востраве за тое, што ў вас там не было так шмат інтрыгі ці за тое, што там былі кепска прапрацаваныя і шаблонныя персанажы?

Гэты навукова-фантастычны рэвізіянісцкі вестэрн працягвае гісторыю былога марскога пяхотніка Джэйка Салі (Сэм Уортынгтан), які адрокся свайго чалавечага цела і назаўсёды стаў адным з выцягнутых блакітных гуманоідных істот на’ві, якія жывуць у шчасці на планеце Пандора. У Джэйка і яго жонкі Нэйціры (Зоі Салдана) чацвёра дзяцей, сярод якіх — удачароная падлетак Кіры (Сігурні Уівер), якая не ведае, кім быў яе бацька. (Акцёры былі апранутыя ў касцюмы для захопу руху, каб іх акцёрская ігра спалучалася з лічбавымі выявамі.) Своеасаблівым ганаровым пятым дзіцём з'яўляецца Майлз «Павук» Сакора (Джэк Чэмпіён), хлопчык, падобны да бяздомнага ката, які жыве гэтак жа, як на'ві, але пры гэтым носіць маску, каб дыхаць паветрам Пандоры.

Сэма Уортынгтана рэкламавалі як будучую вялікую кіназорку яшчэ ў 2009 годзе, але пасля таго, як ён зняўся яшчэ ў трох высокабюджэтных фільмах, стала відавочна, што ў яго харызмы няма, і яго ўсё часцей асацыююць з малабюджэтнымі прахаднымі фільмамі. Гэта не зусім віна Уортынгтана, што яго герой Салі такі дубаваты; персанаж ляніва прапісаны, і акцёру цяжка дзейнічаць пад лічбавым плашчом. Мала хто з гледачоў эмацыйна прывяжацца да яго так, як прывязваліся да Тоні Старка ці Хана Сола.

Зладзеі таксама не нашмат цікавейшыя: жорсткі палкоўнік марской пяхоты Майлз Куарыч (Стывен Лэнг) вяртаецца. Нягледзячы на тое, што ў першым фільме яго забілі, ягоную асобу здолелі ўжывіць у аватар на’ві, каб ён мог думаць і паводзіць сябе, як ворагі.

Самы дзіўны аспект сцэнарыя заключаецца ў тым, што, хоць чалавечыя войскі былі адпраўленыя заваяваць Пандору, каб расчысціць шлях для масіўнай хвалі бежанцаў з паміраючай Зямлі, яны замест гэтага, здаецца, трацяць усе свае рэсурсы на паляванне толькі на аднаго чалавека. Хацелася б думаць, што лёс чалавецтва будзе значыць больш, чым крыўда аднаго палкоўніка.

Асноўнай крыніцай цікавасці для каманды Кэмерана і яго лічбавых магаў з'яўляецца паказ марскога свету Пандоры. Пакуль сям'я Джэйка хаваецца ў астраўной цывілізацыі, якую ўзначальвае племя меткаіна (Кліф Кёрціс і Кейт Уінслет іграюць правадыра і яго жонку) з іншай культурай і фізічнымі характарыстыкамі, чым у на'ві, фільм цягам гадзіны ці каля таго радуе нас магчымасцю проста захапляцца рознымі цудамі. Замест таго, каб перасоўвацца на гіганцкіх птушках, меткаіны ездзяць верхам на марскіх жывёлах, якія здольныя вырывацца з вады і ляцець.

Замест Дрэва Душ, якое ёсць храмам для на'ві, у іх ёсць эквівалентная святая расліна пад назвай Дрэва Духаў. Страшная на першы погляд кітападобная істота аказваецца дружалюбным гігантам, і паміж двума сынамі Джэйка і некаторымі калегамі з племені-гаспадара адбываецца бойка на ўзроўні канфлікту ў сярэдняй школе. Натуральна, чалавечыя войскі потым знаходзяць сям'ю і новых сяброў Джэйка. Уявіце чаканую грандыёзную сцэну бітвы. Як і ў апошняй частцы фільма, яна выглядае фантастычна, але бяздушна. Па захапляльнасці яна не можа параўнацца з кульмінацыяй, скажам, «Тэрмінатара 2» або «Праўдзівай хлусні».

Што яшчэ горш, у апавядальным сэнсе ў фільме амаль нічога не адбываецца. Нават канец мала што вырашае. У суадносінах затрачаных намаганняў і істотных вынікаў гэта галівудскі эквівалент бітвы пры Вердэне. Шмат хто заўважыў, што першы «Аватар», нягледзячы на вялізныя касавыя зборы, не пакінуў асаблівага культурнага следу. Другі пакіне яшчэ менш. Гэта як кінематаграфічны шведскі стол, дзе выбар проста радуе вока.

Каментары

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

Спевака — пастаяннага ўдзельніка афіцыйных канцэртаў — будуць судзіць за пратэсты1

Сярэдні заробак у чэрвені вырас на 50 рублёў, але наколькі ён адлюстроўвае рэальную сітуацыю?

Дзікавіцкі: Каманда «Белсата» амаль не мае ніякага ўплыву на сітуацыю3

Стрыжак тлумачыць, чаму супраць перамоваў з лукашэнкаўцамі і якая яго прапанова1

Сталі вядомыя падрабязнасці сустрэчы Дуды і Сі Цзіньпіна наконт рэжыму Лукашэнкі

На таргах у Мінску даляр з салідным запасам рухнуў да гадавога мініміму1

«Падрыхтоўка да Алімпіяды прайшла не так, як планавала». Ціманоўская расказала, з якім настроем едзе ў Парыж7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →