Грамадства

Увосень колькасць палітычных затрыманняў вырасла ў тры разы. Ёсць некалькі тэндэнцый

Анансаваная амністыя не толькі не спыніла палітычных рэпрэсій — пачаўся новы віток. Жахлівыя лічбы выявілі аналітыкі даклада «Беларускі трэкер перамен».

Даследчыкі адзначаюць, што вырасла колькасць зафіксаваных праваабаронцамі палітычна матываваных затрыманняў.

Калі летам у сярэднім затрымлівалі па 100-120 чалавек на месяц, то ўвосень — у 3,5 раза больш.

Вырасла і колькасць палітычна матываваных судоў: увосень іх было ў сярэднім 145 у месяц, тады як у папярэднія месяцы — па 84.

Павялічыліся тэрміны крымінальных пакаранняў. Калі летам сярэднемесячныя сукупна прысуджаныя тэрміны зняволення складалі прыкладна 125-127 гадоў, то ў верасні гэты паказчык склаў 412, у кастрычніку — 426 гадоў. Такі рост звязаны з разглядам некалькіх гучных спраў — БелаПАНа, Аўтуховіча, групы «Буслы ляцяць», «справы дзесяці».

Растуць тэмпы прызнання зняволеных палітычнымі. Летам іх штомесяц станавілася больш у сярэднім на 87 чалавек, восенню — на 110 (а ў лістападзе наогул плюс 139 чалавек).

У восеньскіх затрыманняў было некалькі асаблівасцяў.

Першае — захавалася тэндэнцыя пераследаваць сваякоў палітвязняў і тых, хто змагаецца з рэжымам. Часам затрымліваюць сем'ямі.

Другое — трэнд на «карпаратыўныя» затрыманні, калі бяруць супрацоўнікаў аднаго прадпрыемства, прычым самага рознага профілю.

Трэцяе — шырыцца тэндэнцыя рэпрэсавання пэўных прафесійных груп — ад святароў да дальнабойшчыкаў. На новы ўзровень выйшлі рэпрэсіі супраць адвакатуры і медыя. Адвакатаў, якія выступаюць на гучных палітычных справах, не толькі пазбаўляюць ліцэнзіі, але часам і заводзяць на іх крымінальныя справы. Што да незалежных журналістаў, то пераследуюць не толькі тых, хто піша пра палітыку, але і з нейтральных СМІ, напрыклад, пра спорт ці эканоміку (кейсы «Прэсбола», партала Blizko.by, анлайн-выданнія «Бабруйскі кур'ер»).

Пачалі таксама заводзіць крымінальныя справы за інтэрв'ю медыя, якія прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі.

Некаторым палітвязням выстаўляюць новыя абвінавачванні і даюць паўторныя тэрміны.

Даклад «Беларускі трэкер перамен» ахоплівае аналіз трох месяцаў — верасень, кастрычнік, лістапад. Мэта — зафіксаваць і даследаваць тэндэнцыі. Працавалі над дакладам асацыяваны аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах Павел Слюнькін, заснавальнік агенцтва Sense Analytics Арцём Шрайбман, незалежны сацыёлаг Філіп Біканаў, праграмны дырэктар «Беларускай Акадэміі» і старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» Генадзь Коршунаў, акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова і старшы навуковы супрацоўнік BEROC Леў Львоўскі.

Каментары

У навагоднюю ноч ахова рэстарана ў цэнтры Варшавы збіла двух беларусаў19

У навагоднюю ноч ахова рэстарана ў цэнтры Варшавы збіла двух беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што дактары, якія з'ехалі, просяцца назад16

Пакаленне Бэта: дзеці 2025 года зменяць свет больш, чым мы можам уявіць2

Расійскі шахматыст праспаў і не трапіў у плэй-оф чэмпіянату свету па бліцы

Брэд Піт і Анджэліна Джолі нарэшце развяліся пасля васьмі гадоў судоў3

ГУР заявіла, што марскі дрон знішчыў расійскі верталёт Мі-8 у Крыме3

У Беларусі склалі рэйтынг надзейнасці тураператараў

У студзені будзе цэлых 11 выходных

Беларуска вельмі хацела ў Парыж. Ёй давялося падаваць дакументы на візу пяць разоў за год2

Торт «Селядзец пад шубай» за 16,99 апынуўся ў цэнтры гарачых спрэчак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У навагоднюю ноч ахова рэстарана ў цэнтры Варшавы збіла двух беларусаў19

У навагоднюю ноч ахова рэстарана ў цэнтры Варшавы збіла двух беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →