Колішняя міністарка інфармацыі, а цяперашняя дэпутатка Лілія Ананіч падзялілася марамі пра «развіццё ў нашых гарадах і пасёлках сеткі традыцыйных беларускіх «Бульбяных», якім вызваляюць месцы закрытыя «Макдональдсы».
Ананіч назвала «Макдональдсы» «замежнай булачна-катлетнай» і заявіла, што «ў справе «Мака» «кропка» пастаўленая». Замест іх жа мусяць прыйсці беларускія «Бульбяныя».
Гэтыя ўстановы, на яе думку, добрыя «дранікамі, клёцкамі, картаплянікамі, калдунамі і яшчэ сотнямі страў з нашай бульбачкі».
«А што, дзясяткі краін сваімі прадуктамі кормім — час глыбей паглядзець на тэму. Бо культура харчавання — не толькі традыцыйная каштоўнасць, але і сродак прасоўвання нацыянальнага брэнда», — упэўненая Ананіч на 29-м годзе існавання палітычнага рэжыму, раней асабліва не заўважанага ў зацікаўленасці прасоўваннем нацыянальных брэндаў.
Каментары
словы-то правільныя. але...
позна. позна. цягнік сышоў
і асабліва пра культуру харчавання чуць ад
такой укуснай с таким укусам адетай жэшчыны