Пра павелічэнне колькасці выдзеленых палос для руху грамадскага транспарту паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ дырэктар КУП «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч.
Чыноўнік удакладніў, што цяпер працягласць такіх палос каля 40 кіламетраў, што «дазваляе павышаць хуткасць і манеўранасць аўтобусаў і тралейбусаў».
Таксама ідзе абсталяванне і развіццё транспартных цэнтраў для камфортнай і бяспечнай пасадкі і высадкі пасажыраў. Паведамляецца, што яны ўжо нібыта ёсць на Каменнай Горцы і каля станцыі метро «Магілёўская». А ў далейшым іх плануюць зрабіць і каля станцый «Малінаўка», «Уручча» ды «Слуцкі Гасцінец».
Каментары