Старшыня незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольга Брыцікава з 8 лістапада 2022 года абвясціла галадоўку ў ІЧУ горада Наваполацка. Яна напісала адпаведную заяву на імя начальніка ІЧУ.
Прычына такога ўчынку звязана з парушэннем яе правоў, а таксама з адмоваю супрацоўнікаў ІЧУ прымаць для яе перадачы ад сваякоў. Самі супрацоўнікі матывуюць сваю адмову палітычным артыкулам абвінавачвання.
Брыцікаву затрымалі 1 лістапада. Яе асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» на 15 сутак.
Увесну яна адсядзела 75 сутак. Яе пяць разоў запар арыштоўвалі на 15 сутак па артыкуле 24.23.
Каментары