Грамадства1515

Лукашэнка пра выбары: Уладу растапыранымі рукамі не трымаюць

Раней Лукашэнка гаварыў іншае — што нібыта ён не трымаецца за ўладу сінімі пальцамі.

Фота: Contributor Getty Images

Лукашэнка сёння праводзіць нараду па выбарах. Ён заявіў, што высновы з 2020 года зроблены: «уладу растапыранымі рукамі не трымаюць». 

«Усе павінны разумець, што мы ўжо спрактыкаваліся за гэтыя гады і разумеем, што ўладу растапыранымі рукамі не трымаюць. І мы не збіраемся гэта рабіць. Мы высновы з 2020 года зрабілі. Таму будзем дзейнічаць так, як гэта патрэбна нашай краіне і нашаму народу», — сказаў ён. 

Ён адзначыў, што галоўнай дзеючай асобай у выбарчы перыяд з'яўляецца кіраўнік ЦВК і яму неабходна аказаць неабходную дапамогу і падтрымку.

«Я прашу арыентавацца на яго. Усё, што ён папросіць, мы павінны дапамагчы. Але там, дзе не трэба ўмешвацца, не трэба бегчы наперадзе паравоза. У гэтым няма ніякай неабходнасці. Менш будуць нас папракаць фактычна, што мы там умешваемся ў нейкія выбары», — сказаў ён.

Лукашэнка лічыць, што ў краіне магчымыя правакацыі, таму нельга расслабляцца: «хапае ў грамадстве розных людзей».

«Што тычыцца правакацый – інфармацыйных, палітычных і іншых — магчымыя. Яны былі, ёсць і будуць.

Проста не трэба расслабляцца: «Ах, у нас грамадства такое — гэтыя адмарожаныя самыя, яны збеглі і іншае…» Хапае ў грамадстве розных людзей. І расслабляцца тут нікому ні ў якім разе не трэба. Асабліва нам — органам улады на месцах. Трэба зыходзіць з горшага варыянту. Будзе лепш — ну і добра», — кажа ён.

Цікава, што калі цяпер Лукашэнка кажа, што ўладу растапыранымі пальцамі не трымаюць, то раней ён гаварыў іншае — што нібыта ён не трымаецца за ўладу сінімі пальцамі.

Так, у 2019 годзе ён пракаментаваў намер балатавацца на выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2020 і 2025 гадах. Тады ён падкрэсліў, што не трымаецца за гэту пасаду.

«Я сваю кандыдатуру прапаную на гэтых [2020 года] выбарах. Але калі буду адчуваць, што вы катэгарычна супраць, вядома, буду перажываць, але тым не менш вы павінны маю кандыдатуру адкінуць на выбарах. І я паабяцаў, што сінімі пальцамі за крэсла трымацца не буду. Паверце, гэта не зусім мяккае крэсла», — запэўніў ён.

Журналісты тады ж, у 2019 годзе, пацікавіліся, ці мае намер Лукашэнка браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах пасля 2020 года, напрыклад, у 2025-м.

«Госпадзі, я, можа, да 2025 года не дажыву, не дай бог», — адказаў ён.

Каментары15

  • SHOS
    05.11.2024
    Пятикратно переваренный калл! (с)
  • Брест
    05.11.2024
    Уходи!!!
  • Шосик
    05.11.2024
    Озвучил свои собственные установки, но они совсем не новые.
    За власть он готов был убивать и убивал уже много лет назад.
    2020 был маркером, чтоб вывести натуру наружу.

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ2

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ2

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →