Біскуп Касабуцкі ксяндзу Завальнюку: На здымках падаецца, што вы адзін. Але вы не адзін
Увечары 13 кастрычніка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі адправіў святую імшу аб хутчэйшай беатыфікацыі фундатара Чырвонага касцёла — Эдварда Вайніловіча і аб аднаўленні рэлігійнага жыцця ў храме святых Сымона і Алены. На літургіі сабраліся таксама вернікі гэтай парафіі і ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, піша «Хрысціянская візія».
Падчас набажэнства Юрый Касабуцкі сказаў: «Імша з нагоды 175-ці годдзя нараджэння Вайніловіча павінна прыносіць нейкі духоўны ўздым, але ў многіх з вас на вачах слёзы. У нас баліць сэрца ад таго, што пакуль не можам маліцца ў тым храме ў якім павінна была б па логіцы адбыцца гэта св. Імша. Але Бог ведае што робіць».
Таксама ён падкрэсліў салідарнасць святароў і біскупаў з парафіянамі закрытага касцёла:
«Ксёндз Уладзіслаў, на здымках, якія былі апублікаваны ўчора, падаецца, што вы адзін. Але вы не адзін. Можа быць, мы не заўсёды фізічна з вамі, але духоўна мы з вамі. Мы молімся за вас, мы падтрымліваем вас. Вы ведаеце таксама, якія захады робяцца ў гэтым накірунку».
Паводле слоў Касабуцкага:
«Чырвоны касцёл быў пабудаваны продкамі, каб там гучала Божае Слова, а не каб ён стаяў з зачыненымі дзвярыма на галоўным пляцы нашага горада».
У канцы верасня ўлады скасавалі дамову карыстання Чырвоным Касцёлам з супольнасцю «Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены». Адпаведнае апавяшчэнне атрымалі касцельныя ўлады. Да 12 кастрычніка вернікі павінны былі пакінуць будынак.
Чытайце таксама:
Вернікам на чале з ксяндзом Уладзіславам Завальнюком сілавікі заміналі маліцца на прыступках зачыненага Чырвонага касцёла
Улады забіраюць у вернікаў Чырвоны касцёл. Што будзе далей?
-
Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка
-
Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску
-
Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі
Каментары