Грамадства

«У параўнанні з 2020-м гэта проста пекла». Фатограф адбыў арышт за тое, што праходзіў каля месца свята для ўкраінскіх дзяцей

27 чэрвеня ў Гомелі планавалася свята для дзяцей украінскіх уцекачоў. Ініцыятарам яго была ўкраінка Аліса, якой у гэты дзень спаўнялася 9 гадоў. Яна хацела свята з конкурсамі і прызамі, разам з іншымі дзецьмі зрабіць «галубоў міру». На свята прыйшла міліцыя. У ізалятары апынуліся пансіянерка Ала Караленка (7 дзён арышту) і фатограф Сяргей Лысенка (15 дзён). Яшчэ адна жыхарка Гомеля атрымала штраф. Фатограф Сяргей Лысенка расказаў блогу «Галасы» пра свае «суткі». 

Ілюстрацыйнае фота. Затрыманне ў Гомелі, 2020 год

«Ішоў на пляж з нявесткай і ўнукам, апынуўся ў ізалятары»

У той дзень Сяргей Лысенка дамовіўся з нявесткай і ўнукам схадзіць на пляж. У парку ён заўважыў пачатак дзіцячага свята і хацеў зрабіць некалькі здымкаў.

«Потым пайшоў на пляж, мяне паклікалі з міліцыі, і ўсё — паехаў у ізалятар часовага ўтрымання. Мне здаецца, у параўнанні з 2020 годам цяпер у ІЧУ проста пекла для палітычных. Алкаголікам і крымінальнікам там можна ўсё, палітычным — нічога», — кажа фатограф.

Ён сядзеў з іншым «палітычным», якога затрымалі за каментарыі. «Telegram — зло», — зазначыў Сяргей.

Самым цяжкім для яго было даваць рады холаду. Цёплых рэчаў не давалі, з пляжу Сяргея забралі ў шортах і футболцы. Так і сядзеў.

Палітычным не выдавалі ані матрацаў, ані падушак ці бялізны і ручніка.

«Не паложана». Спаў на падлозе ці на падваконні — драўляным корабе для трубы ацяплення. Перамяшчэнне па ізалятары — у кайданках, у знакамітай у СССР турэмнай позе «журавель». Родныя спрабавалі перадаць адзенне і тапкі — «не паложана». Усе 15 сутак так і сядзеў — у чым на пляжы быў», — кажа ён.

«Лекарка перадала праз канвойнага палачку, намазаную зялёнкай»

Днём палітычных правяралі чатыры разы, ноччу — два. Будзілі, каб спытацца прозвішча. Да «пасадкі» Сяргей атрымаў траўму, едучы на ровары, прасіў там медыцынскай дапамогі. Кажа, што праз тыдзень пасля просьбы прыйшла лекарка, памазала зялёнкай.

«Другі раз яна проста перадала палачку, намазаную зялёнкай, праз канвойнага», — кажа фатограф.

У ізалятары «палітычным» не дазвалялі чытаць кнігі, іх не вадзілі ў душ, не перадавалі перадачы.

«Проста там нічога нельга. Толькі хадзіць па камеры. Сядзець, ляжаць удзень таксама нельга. Крымінальнікі, алкаголікі — ім можна сядзець, ляжаць, ім можна гарбату, цыгарэты. «Палітычным» выдавалі «казённую» туалетную паперу — 70 сантыметраў на дзень. Як яны вылічылі такую норму? Незразумела», — дадаў Сяргей.

Як дзяржаўныя СМІ пракаментавалі разгон дзіцячага свята

Па версіі дзяржаўных СМІ, ніякіх украінскіх дзяцей у парку не было. Як піша «Гомельская праўда», там былі беларускія дзеці і «бэчэбэшнікі». «Прыкрываючыся дзецьмі, бэчэбэшнікі прасоўвалі ідэі нацызму», — сцвярджае выданне.

Па версіі аўтара артыкула, на «светлым свяце выкарыстоўвалі сімволіку дзяржавы, дзе ідуць ваенныя дзеянні». Гаворка ідзе пра шарыкі жоўтага і сіняга колераў.

У затрыманай Алы Караленкі супрацоўнікі дзяржаўных СМІ пад запіс выведвалі: «Колькі вам заплаціў ваш куратар, каб вы сабралі людзей?» На яе адказ, што ўдзел у мерапрыемстве быў бясплатны і добраахвотны, прапагандысты адрэагавалі так: «Бачыце, як яна актывізавалася, калі зайшла гаворка пра грошы і куратара!»

Каментары

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі: Лічым неабходным удзел Беларусі ў перамовах па Украіне3

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы34

«У нас няма сіл вярнуць іх». Зяленскі — пра Крым і Данбас3

Першая ахвяра тонкага лёду

Мадэлі OnlyFans пачалі ва Украіне плаціць падаткі і ваенны збор. Колькі ўдалося сабраць?4

Аўтобус МАЗ згарэў у Пецярбургу2

Двое малых дзяцей ледзь не патанулі ў ваннай у Светлагорску

Махляры пішуць беларусам ад імя МТБанка і Альфа банка2

Пад Баранавічамі заўважылі незвычайную жывёлінку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →