Грамадства

Лукашысты абрынуліся на кнігарню за тое, што яна прадае кнігі на беларускай мове

Сёння пачала працаваць кнігарня «Кнігаўка», адкрытая выдавецтвам «Янушкевіч». І на яе адразу пайшла атака. 

Тая самая фатаграфія, да якой дачапіўся Азаронак. На плакаце напісана: «Жыхары Вільні вітаюць Літоўскую Армію!»

На адкрыццё з'явіліся вядомыя прапагандысты Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак. Там яны сталі чапляцца да зместу кніг, якія былі ў продажы.

Увагу Азаронка прыцягнула фатаграфія, на якой выяўленае ўступленне літоўскай арміі ў Вільню ў 1939 годзе. Не ў правілах прапагандыстаў разбірацца ў дэталях — гэта для іх «вельмі падобна на парад ветэранаў СС». 

Вядома, што літоўцы прыйшлі тады ў Вільню, перад гэтым заключыўшы пагадненне зусім не з Гітлерам, а з любімым Азаронкам Сталіным. Паводле гэтай дамоўленасці кантроль над Вільняй літоўскім вайскоўцам без усялякіх баёў перадала Чырвоная Армія ў абмен на права размяшчэння ў Літве вайсковых базаў. Што неўзабаве, ужо ўлетку 1940-га, прывяло да савецкай акупацыі Літвы. 

Азаронак і К, на жаль, у цяперашніх умовах маюць раскошу навешваць ярлыкі без усялякай увагі на адпаведнасць фактам і здароваму сэнсу. 

Наезды на кнігарню Людміла Гладкая пасля працягнула ў сваім тэлеграм-канале. Прэтэнзіі — фактычна толькі да таго, што выдаўцы ў Беларусі асмельваюцца выдаваць і прадаваць кнігі на беларускай мове і з беларускім зместам. 

Каментары

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →