Грамадства

Паслабленні для беларускіх турыстаў уводзіць Тайланд

Беларусь апынулася ў спісе краін, грамадзянам якіх можна будзе ўклеіць візу Тайланда ў аэрапорце, калі турыстычная паездка не перавышае 15 дзён. Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце Міністэрства замежных спраў Тайланда, піша «Анлайнер».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

У СМІ паведамляюць, што з 15 ліпеня Тайланд пайшоў на значныя паслабленні для турыстаў з большасці краін свету. Як піша выданне Novostiphuketa.asia, на істотныя паслабленні ў візавых правілах урад пайшоў на фоне адставання ад прагнозаў па росце эканомікі.

Колькасць бязвізавых краін на 60 дзён вырасла з 57 да 93. Таксама пашыраны спіс дзяржаў, грамадзяне якіх могуць афармляць візу па прылёце, — з 19 да 31. У іх ліку апынулася і Беларусь.

Ёсць, аднак, нюанс: тэрмін знаходжання ў краіне пры такім варыянце абмежаваны 15 днямі.

На сайце Міністэрства замежных спраў Тайланда пазначана, што кошт візы пасля прылёту складзе 2000 тайскіх бат (каля $55). Цяпер аднаразовая віза для беларусаў каштуе $40 даляраў, яшчэ 70 рублёў складае консульскі збор. Ці спатрэбіцца нешта акрамя пашпарта для афармлення візы па прылёце, пакуль невядома.

У ганаровым консульстве Тайланда ў Мінску журналісту «Анлайнера» не змаглі пракаментаваць новаўвядзенне, спаслаўшыся на тое, што такой інфармацыі супрацоўнікам пакуль не перадавалі.

Увогуле ўжо некалькі гадоў ходзяць чуткі пра бязвізавы ўезд для беларусаў у Тайланд, але пакуль усё спынілася на этапе перамоў.

Цяпер тэрмін атрымання турыстычнай візы складае як мінімум 18 каляндарных дзён. Патрабуецца вялікі спіс дакументаў — авіябілеты, аплачанае браніраванне жылля, выпіска з рахунку для пацвярджэння фінансавага стану, дазвол на выезд дзіцяці і г. д.

Пакет дакументаў прымае консульства Тайланда ў Мінску і накіроўвае для разгляду ў пасольства ў Маскве. Можна зрабіць тэрміновую турыстычную візу «пад ключ» праз агенцтва.

Каментары

Лукашэнка заявіў, што разварочвае краіну з Захаду на Усход, а яму прапануюць ваяваць з Украінай супраць Расіі17

Лукашэнка заявіў, што разварочвае краіну з Захаду на Усход, а яму прапануюць ваяваць з Украінай супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Свэн-Ёран Эрыксан

Полк Каліноўскага хутка прызнаюць «тэрарыстычнай арганізацыяй»29

Ці можа забіць токам у метро падчас моцнай залевы1

У Мінску веласіпедыст упаў проста пад колы аўтамабіля ВІДЭА5

Аднавіў працу сайт «Белсата»3

Ютуб-шоу «Обычное утро» пакінула вядучая. Хто стаў новай?37

Пенсіянерка з Мінска падманула тэлефонных махляроў — замест грошай яна аддала ім газеты

У Расіі гарыць Омскі НПЗ — мясцовыя жыхары чулі магутны выбух1

«На жаль, месцаў няма». Нягледзячы на хэйт у інтэрнэце, на «ХарчФэст» з Бузавай у Лідзе — ажыятаж29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў, што разварочвае краіну з Захаду на Усход, а яму прапануюць ваяваць з Украінай супраць Расіі17

Лукашэнка заявіў, што разварочвае краіну з Захаду на Усход, а яму прапануюць ваяваць з Украінай супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →