«Калі ўпала першая льдзінка, я зразумела, што ўсё». Град памерам з курынае яйка пашкодзіў машыну беларускі
Пра наступствы стыхіі, якая бушавала ў Беларусі ў мінулыя выхадныя, гавораць дагэтуль. Пра тое, як град пашкодзіў машыну, знішчыў агарод і да смерці напалохаў людзей, расказала выданню Bar24.by жыхарка Баранавічаў.
У мінулыя выхадныя жанчына адпачывала з сям'ёй на лецішчы ў Лунінецкім раёне. У суботу, 13 ліпеня, па яе словах, на вуліцы стаяла анамальная спякота — да +37 градусаў. Але было сонечна і нічога не прарочыла бяды. Людзі адпачывалі, смажылі шашлыкі.
А днём у нядзелю надвор'е раптоўна сапсавалася.
«Спачатку надвор'е было добрае. У нас былі госці, дзеці пайшлі на рэчку, я фарбавала вясковую прыбіральню, бацькі рыхтавалі абед. Хмары набеглі хутка. Дажджу спачатку не было. Наляцеў вецер, потым пайшоў град і пачалася моцная залева, — успамінае жанчына. — Калі ўпала першая льдзінка граду, я зразумела, што ўсё. Кінула пэндзлік і пабегла клікаць бацьку. На вуліцы на турніку вісеў дыван, мы яго спешна сцягнулі і паспелі накрыць толькі адну машыну. Але і гэта не выратавала».
Град памерам з яйка
Стыхія бушавала хвілін з 30-40. Калі ўсё скончылася, у двары ляжалі градзіны памерам з курынае яйка.
«Пацярпела наша машына і машына нашых гасцей. У доме стаяць вокны ПВХ, яны вытрымалі. А вось у гаспадарчых пабудовах два акна разбітыя і дах, бо ён з шыферу. Сайдынг у некаторых месцах адкалоўся на склепе, цяпліца ўся ў дзірачках, а агарод увесь лёг, — пералічвае прычыненую бурай шкоду чытачка. — Я, вядома, адразу раўла. А цяпер разумею: галоўнае, што з намі ўсё добра».
Па словах жанчыны, такую моцную стыхію яна бачыла ўпершыню.
«У нас былі залевы моцныя, ламала дрэвы, але каб так… Бацькам 57 гадоў, і яны ні разу ў жыцці такога не бачылі!» — адзначыла яна.
У Белавежскай пушчы маланка разарвала 200-гадовы дуб ВІДЭА
На відэа трапіў момант трагедыі ў дзіцячым лагеры ў Рэчыцкім раёне, дзе загінуў хлопчык
Некаторыя беларусы сустракалі ўчарашні ўраган, купаючыся ў возеры ВІДЭА
Што адбываецца з кліматам? Такая спёка летам будзе заўсёды?
Дзякуючы ўрагану ў Гомелі зрабілі навуковае адкрыццё
У адной з гаспадарак Пінскага раёна стыхія пашкодзіла каля 40% пасеваў
Яшчэ адна ахвяра ўрагану: у Светлагорску дрэва забіла 90-гадовага мужчыну
«Паспелі развітацца з жыццём». Відавочцы расказалі пра смяротны ўраган на Вілейскім вадасховішчы
Каментары