Усяго патроху88

Што адбываецца з кліматам? Такая спёка летам будзе заўсёды?

Вось што гавораць эксперты.

З кожным годам Беларусь, якая знаходзіцца ў зоне ўмерана кантынентальнага клімату з дастаткова ўстойлівымі ўмовамі надвор'я, усё часцей трапляе пад уздзеянне анамальна высокіх тэмператур. Гэтыя змены сталі заўважнымі з канца 1980-х гадоў, адзначаюць беларускія эксперты «Зялёнай сеткі».

Пры гэтым найбольшы рост тэмператур (на 2-2,6°C) адзначаецца ў зімова-веснавы перыяд (студзень-красавік). Адначасова зімою павялічваецца колькасць ападкаў, якія вельмі часта выпадаюць у выглядзе дажджу.

Спецыялісты канстатуюць скарачэнне зімовага перыяду і рост працягласці летняга. Згодна з назіраннямі, з канца 1980-х гадоў тэмпературы ў летні перыяд выраслі на 0,8-1,5°C. У той жа час летам істотна вырасла працягласць хваляў гарачыні. Калі раней гарачымі былі толькі некалькі дзён запар, то цяпер гарачыня можа працягвацца 5-10 дзён.

Пры агульным скарачэнні колькасці ападкаў усё часцей яны выпадаюць у выглядзе трапічных ліўняў, калі за некалькі гадзін выліваецца больш за палову месячнай нормы. Прыкметна ўзрасла колькасць небяспечных з'яў — навальніц, граду, ураганнага ветру.

Што нас чакае ў далейшым?

Ці з'яўляюцца гэтыя змены клімату часовымі? Спецыялістка па экалагічнай і кліматычнай палітыцы і ўстойлівым развіцці гарадоў, кандыдат геаграфічных навук Марыя Фалалеева запэўнівае, што гэта не так. «У апошняе стагоддзе ў нас адбываецца сістэмнае і дастаткова рэзкае павышэнне тэмпературы. Прычым у Еўропе гэта заўважна больш яскрава, чым у іншых рэгіёнах».

Изменения климата за 1901-2018 годы в разных частях мира Climate changes for 1901-2018 in different parts of the world Змены клімату за 1901-2018 гады ў розных частках свету
Крыніца: Ed Hawkins / Reading Uniwersity

Галоўнай прычынай змен клімату з'яўляецца так званы парніковы эфект з-за выкіду ў атмасферу ў першую чаргу вуглякіслага газу, а таксама метану. Першы з іх застаецца ў атмасферы каля 200 гадоў, другі — 30-40 гадоў, але аказвае большы парніковы эфект.

Такім чынам, адбываецца назапашванне гэтых газаў у атмасферы. Таму змены клімату, як сцвярджаюць эксперты, непазбежныя, і мы знаходзімся толькі ў іх пачатку. І найбольш гэта адчуюць нашы дзеці і ўнукі.

Эксперты распрацавалі некалькі сцэнарыяў развіцця падзей. Згодна з прагнозамі, той аб'ём выкідаў, які ёсць цяпер, можа прывесці да павышэння тэмпературы на 3 і больш градусаў. І гэта вельмі небяспечна.

Scenarios of global temperature changes by 2100. Сценарии изменения глобальной температуры к 2100 году Сцэнарыі змен глабальнай тэмпературы да 2100 года
Фота: Global temperature scenarios by 2100

Пры павышэнні тэмпературы на 1-1,5°C працягласць перыядаў засухі складзе каля 2 месяцаў. Пры павышэнні на 2°C гэты перыяд ужо дасягне чатырох месяцаў. Істотна павялічыцца і плошча тэрыторый, якія падвержаныя рызыцы лясных пажараў.

Даследаванне вучоных з Вялікабрытаніі, апублікаванае ў часопісе Nature Sustainability, паказала, што пры цяперашняй кліматычнай палітыцы нас чакае пацяпленне на 2,7°C вышэй за даіндустрыяльны ўзровень. Гэта перавысіць мяжу пацяплення ў 1,5°C, неабходную для прадухілення «кліматычнай катастрофы», якую вызначыла Міжурадавая група экспертаў ААН па змяненні клімату (МГЭЗК).

У выпадку такога пацяплення да 2100 года два мільярды чалавек — каля 20% прагназавнага насельніцтва Зямлі — будуць падвяргацца ўздзеянню небяспечнай для жыцця спякоты і экстрэмальных умоў надвор'я.

Сярэдняя глабальная тэмпература перавысіць 29°C, што выведзе нас за межы «кліматычнай нішы чалавека» — умоваў, у якіх людзі прывыклі жыць. Аптымальная тэмпература для чалавека складае ад 13 да 25°C.

Таму асноўная задача, якая стаіць перад усімі — знізіць уздзеянне на клімат шляхам скарачэння парніковых газаў, арганізаваць мітыгацыю (адаптацыю да непазбежных змен) і забяспечыць магчымасці для эканамічнага і сацыяльнага развіцця.

Каментары8

  • Владислав
    16.07.2024
    Перша задача стоїть перед росіянами, щоб припинили використання вибухівки, і знизили викиди парникових газів. Але росія не послухає, як і Будапештський меморандум.
  • Бизнесмен
    16.07.2024
    Мне фиолетово. Главное прибыль, как завещал Адам Смит. Главное 300 процентов прибыли, а после меня хоть потоп.
  • Праўдаруб
    16.07.2024
    Владислав, па вашаму выбухоўкі толькі Расія карыстаецца? А Украіна коп’ямі ды рагаткамі абараняецца?
    А ў Газе таксама каменнямі і стрэламі ваююць?

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі37

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА1

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі5

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

Адбылося лёсаванне новага футбольнага турніру — Клубнага чэмпіянату свету2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі37

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →