Здарэнні66

Гэты карлікавы кот з сарамлівым выглядам стаў новай зоркай сацсетак

Фрэнсісу — 14 гадоў, але выглядае ён як малое кацяня, бо меншы за келіх для шампанскага.

У 2010 годзе кацяня знайшлі ў Берліне. Яго выратавалі будаўнікі і аддалі бацькам Меліны. Яны назвалі яго Фрэнсіс і ў той час яшчэ не ведалі, што ён застанецца зусім маленькім.

«Тады ён быў памерам з мой кулак, — кажа Меліна. — З таго дня мае бацькі клапаціліся пра яго».

Час ішоў, і ўсе чакалі, што Фрэнсіс вырасце дарослым катом. Але яго рост адразу спыніўся.

Аказалася, што ў яго рэдкае генетычнае захворванне, і Фрэнсіс аказаўся карлікавым катом. Цяпер яму 14 гадоў, і яго мініятурны рост стварае ўражанне, што ён назаўжды застанецца кацянём з сарамлівым выглядам.

«Гэта не нейкая асаблівая парода. Гэта звычайны кот з генетычным захворваннем», — кажа Меліна. — Але ў астатнім ён цалкам здаровы. Проста ён маленькі».

Меліна вядзе акаўнты Фрэнсіса ў сацсетках. У інстаграме ў яго 810 тысяч падпісчыкаў (у ката Сцяпана — 1,4 млн)

«Цельца ў ката, можа, і маленькае, але характар — не. У маіх бацькоў дома шмат выратаваных жывёл, але Фрэнсіс — галоўны. І ён гэта ведае», — кажа Меліна.

Дзяўчына дадае: «Ён не выказвае ніякага страху перад вялікімі сабакамі і любіць з імі абдымацца».

Каментары6

  • Žvir
    17.07.2024
    Cikava. Jon peūna i razumny, bo zvyčajna Pryroda kampiensuje fizyčnyja niedachopy razumovymi zdolnasciami,.. i naadvarot, razumovuju slabasc` - fizyčnaj silaj. A chiba nie ?
  • горчица
    17.07.2024
    Жір, а што з гэтага вашага сцверджання - bo zvyčajna Pryroda kampiensuje fizyčnyja niedachopy razumovymi zdolnasciami,.. - адпавядае менавіта вам?

    бо, як на мой погляд, дык прырода вас... гхм.. скажам так - одарила всем
  • Кот федзя
    17.07.2024
    Памрэ скора, ужо старый

Лукашэнка заявіў, што разварочвае краіну з Захаду на Усход, а яму прапануюць ваяваць з Украінай супраць Расіі21

Лукашэнка заявіў, што разварочвае краіну з Захаду на Усход, а яму прапануюць ваяваць з Украінай супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вось як выглядае новы беларускі аўтобус «Нёман» ФОТЫ12

Памёр Свэн-Ёран Эрыксан

Полк Каліноўскага хутка прызнаюць «тэрарыстычнай арганізацыяй»29

Ці можа забіць токам у метро падчас моцнай залевы1

У Мінску веласіпедыст упаў проста пад колы аўтамабіля ВІДЭА5

Аднавіў працу сайт «Белсата»3

Ютуб-шоу «Обычное утро» пакінула вядучая. Хто стаў новай?37

Пенсіянерка з Мінска падманула тэлефонных махляроў — замест грошай яна аддала ім газеты

У Расіі гарыць Омскі НПЗ — мясцовыя жыхары чулі магутны выбух1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў, што разварочвае краіну з Захаду на Усход, а яму прапануюць ваяваць з Украінай супраць Расіі21

Лукашэнка заявіў, што разварочвае краіну з Захаду на Усход, а яму прапануюць ваяваць з Украінай супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →