Свет11

Краіны Балтыі адключацца ад агульнай энергасістэмы з Беларуссю і Расіяй у лютым 2025-га

Краіны Балтыі 16 ліпеня аб'явілі, што паведамілі Расіі і Беларусі пра сваё рашэнне адключыцца ад іх энергасістэмы. Пасьля таго як Расія пачала поўнамаштабнае ўварваньне ва Украіну, яны перасталі купляць расійскія нафту і газ, а цяперашні крок Рыгі, Вільні і Таліна азначае дасягненне іх энергетычнай незалежнасці ад Масквы.

Фота ілюстрацыйнае

«Мы разарвём апошнія энергетычныя сувязі з Расіяй, — заявіў кіраўнік літоўскага дзяржаўнага аператара электрасетак Litgrid Рокас Масюліс. — Праз паўгода мы не толькі адключымся ад расійскіх і беларускіх электрасетак, але і дэмантуем апошнія пакінутыя лініі электраперадачы».

Прадстаўнікі латвійскага аператара AST і эстонскай кампаніі Elering аб'явілі аб прыняцці аналагічнага рашэння.

Краіны Балтыі адключацца ад расійскай электрасеткі 7 лютага, а праз два дні пасля таго далучацца да еўрапейскай. У 2018 годзе яны вырашылі сінхранізаваць свае электрасеткі з кантынентальнай еўрапейскай сістэмай, атрымаўшы фінансаванне ад ЕС.

Доступ да энергасістэмы ЕС краіны Балтыі атрымаюць праз Польшчу.

Каментары1

  • Янка
    16.07.2024
    Зараз Лукашэнку застанецца толькі кіпяціць Вілію, каб кудысці дець электраэнэргію з БелАЭС.

«Дразды-3». Як у пасёлку пад Мінскам пасяліліся Галоўчанка, Глаз, Янчэўскі, Кавальчук і іншая лукашэнкаўская эліта6

«Дразды-3». Як у пасёлку пад Мінскам пасяліліся Галоўчанка, Глаз, Янчэўскі, Кавальчук і іншая лукашэнкаўская эліта

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная Пантэра: Ваканда навекі, дон». Найлепшыя твіты тыдня

«Парваў-пагрыз усё цела». Кот праваабаронцы Сыса брутальна напаў на яго жонку, тая трапіла ў бальніцу 20

«СБ» вырашыла праверыць, ці зручна замежніку ў Мінску. Не паверыце, на чым спатыкнуліся12

За што могуць ануляваць візу і адправіць у «візавы каранцін»?7

Марыя Шабанец — новае імя ў беларускім фэнтэзі1

Таямніцы «дома балерын» у Мінску, дзе кватэры каштуюць больш за $100 тысяч

Дуда паабяцаў, што калі расейцы будуць выходзіць з Украіны, то пазвоніць Зяленскаму з просьбай не бамбіць іх. Той дасціпна адказаў12

Шорты рана хаваць. Якім будзе надвор'е ў апошні тыдзень лета

Пад Слуцкам загінула 28-гадовая байкерша4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дразды-3». Як у пасёлку пад Мінскам пасяліліся Галоўчанка, Глаз, Янчэўскі, Кавальчук і іншая лукашэнкаўская эліта6

«Дразды-3». Як у пасёлку пад Мінскам пасяліліся Галоўчанка, Глаз, Янчэўскі, Кавальчук і іншая лукашэнкаўская эліта

Галоўнае
Усе навіны →