Шахеды пачалі адзін за адным збівацца з курсу і вяртацца ў Беларусь. Сёння з-за беспілотніка зноў паднялі баявую авіяцыю
Дрон-камікадзэ праляцеў над Беларуссю 300 кіламетраў. І гэта ўжо другі за сёння.
Дрон-камікадзэ, які раніцай заляцеў у паветраную прастору Беларусі, меркавана дасягнуў Магілёва. Для перахопу шахеда паднялі баявую авіяцыю.
У 09:15 з аэрадрома «Баранавічы» быў узняты знішчальнік Су-30 Ваенна-паветраных сіл, а з аэрадрома «Мачулішчы» ў 09:10 верталёт Мі-24, паведамляе «Беларускі Гаюн».
Па даных маніторынгавай групы, шахед ляцеў па наступным маршруце: заход у Беларусь у раёне трасы Р37 (в. Аляксандраўка) далейшы рух на Нароўлю, далей БПЛА зайшоў у Магілёўскую вобласць і рухаўся на Бабруйск, Быхаў, Беразіно і далей на Магілёў.
На бягучы момант БПЛА ўжо праляцеў над Беларуссю больш за 300 км.
Гэта ўжо чацвёрты дрон-камікадзэ, які заляцеў на тэрыторыю Беларусі з 11 ліпеня і другі за сённяшні дзень.
Каментары