Грамадства33

Рабочаму з Баранавічаў далі год за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку. Цяпер пагражае яшчэ да 12 гадоў

Яўгена Кладава не вызвалілі пасля адбыцця першага тэрміну, а абвесцілі «тэрарыстам» і будуць зноў судзіць.

Яўген Кладаў. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Яўгену Кладаву з Баранавічаў 41 год. Ён працаваў рабочым.

Яго арыштавалі ў жніўні 2023-га і прысудзілі 13 сутак арышту, а таксама канфіскавалі тэлефон. Але пасля гэтага Яўгена не выпусцілі — у лістападзе 2023 года адбыўся суд па крымінальнай справе. Яму прысудзілі год калоніі за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку.

Мяркуючы па ўсім, гэты тэрмін ужо мусіў скончыцца.

Аднак цяпер стала вядома, што супраць Кладава завялі крымінальную справу па новых артыкулах — «масавыя беспарадкі» (293 КК), «распальванне варожасці або варажнечы» (130 КК) і па адным з артыкулаў, звязаных з «экстрэмісцкай дзейнасцю» (361 КК). Жыхару Баранавічаў можа пагражаць да 12 гадоў калоніі.

Дата суда і сутнасць абвінавачання невядомыя.

Апроч таго, Кладава дадалі ў спіс «тэрарыстаў».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • 17.07.2024
    Зараз такі час што кожны беларус павінен быць Штірліцам, Зорге і Дж Бондам адначасова (
  • Беларусы яшчэ вельмі доўга не ўздымуць галоў
    17.07.2024
    А гаспажа ціханоўская працягвае займацца міжнароднай палітыкай, вязні для яе не першачарговае пытанне...
  • Опытный
    18.07.2024
    Беларусы яшчэ вельмі доўга не ўздымуць галоў, главное поручкаться с мировыми лидерами

Лукашэнка заявіў, што разварочвае краіну з Захаду на Усход, а яму прапануюць ваяваць з Украінай супраць Расіі14

Лукашэнка заявіў, што разварочвае краіну з Захаду на Усход, а яму прапануюць ваяваць з Украінай супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Полк Каліноўскага хутка прызнаюць «тэрарыстычнай арганізацыяй»29

Ці можа забіць токам у метро падчас моцнай залевы1

У Мінску веласіпедыст упаў проста пад колы аўтамабіля ВІДЭА5

Аднавіў працу сайт «Белсата»3

Ютуб-шоу «Обычное утро» пакінула вядучая. Хто стаў новай?37

Пенсіянерка з Мінска падманула тэлефонных махляроў — замест грошай яна аддала ім газеты

У Расіі гарыць Омскі НПЗ — мясцовыя жыхары чулі магутны выбух1

«На жаль, месцаў няма». Нягледзячы на хэйт у інтэрнэце, на «ХарчФэст» з Бузавай у Лідзе — ажыятаж28

Пяскоў: Сустрэчы Дурава і Пуціна ў Баку не было5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў, што разварочвае краіну з Захаду на Усход, а яму прапануюць ваяваць з Украінай супраць Расіі14

Лукашэнка заявіў, што разварочвае краіну з Захаду на Усход, а яму прапануюць ваяваць з Украінай супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →