Свет

«Ліквідаваныя непаразуменні з мінулага» — Зяленскі і прэзідэнт Нямеччыны правялі тэлефонныя перамовы

Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтам Германіі Франк-Вальтэрам Штайнмаерам. Але ці дамовіліся наконт візіту, дакладна невядома.

Падчас 45-хвіліннай гутаркі Штайнмаер запэўніў Зяленскага, што той можа разлічваць на поўную падтрымку Германіі. У канцылярыі нямецкага прэзідэнта адзначылі, што падчас гутаркі з Зяленскім былі ліквідаваныя «непаразуменні з мінулага».

У сваю чаргу канцлер Германіі Олаф Шольц заявіў у інтэрвʼю часопісу Stern, што санкцыі супраць Расіі могуць быць адмененыя толькі пасля ўзгаднення з Украінай. На яго думку, у Крамлі «гэтага яшчэ не ўсвядомілі», піша «Новая газета. Еўропа».

Раней амбасадар Украіны ў Берліне назваў Шольца «пакрыўджанай лівернай каўбасой» за тое, што ён не паехаў у Кіеў пасля адмовы ўкраінскіх уладаў прыняць у сярэдзіне красавіка Штайнмаера.

Шольц заявіў, што адмова прыняць у Кіеве Штайнмаера перашкаджае кіраўніку ўрада ФРГ наведаць рэспубліку. «Так рабіць нельга. Не павінна быць так, што краіне, якая аказвае столькі ваеннай і эканамічнай дапамогі, якая патрэбная для гарантый бяспекі, гэтак важных у будучыні, кажуць: прэзідэнту нельга прыязджаць», — заявіў ён.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адмовіўся сустракацца з прэзідэнтам ФРГ Штайнмаерам. Ён збіраўся адправіцца ў Кіеў разам кіраўнікамі Польшчы, Латвіі, Эстоніі і Літвы, каб выказаць падтрымку ўкраінскаму народу. «Відаць, у Кіеве гэтага не хацелі», — заявіў Штайнмаер.

Прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў пракаментаваў выданню «Краіна» вынікі размовы Зяленскага са Штайнмаерам.

«Магу паведаміць адно: мінулае засталося ў мінулым. Дамовіліся факусавацца на будучым», — адзначыў Нікіфараў. Больш падрабязна тэмы гутарак двух прэзідэнтаў ён каментаваць адмовіўся.

Паведамленне нямецкіх СМІ пра тое, што Зяленскі запрасіў Штайнмаера ў Кіеў, Нікіфараў не пацвердзіў, але і не абверг.

Каментары

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпелі 33 чалавекі1

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпелі 33 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Доўгая дарога да Мінска. Колькі часу займалі падарожжы з Варшавы і Вільні ў XIX стагоддзі?3

Выйшаў трэйлер «Чорнага замка» па рамане Уладзіміра Караткевіча ВІДЭА10

Жыхары Цэнтральнай Еўропы рыхтуюцца да магутных паводак

На Youtube-канале «Бэйбус» з'явіліся мультывершы Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»

Грыбная поліўка — страва, што ратуе любы гарнір

Лічбы, ад якіх страшна. Больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі дазволы на жыццё ў ЕС у 2023. Больш толькі ва ўкраінцаў53

У Бабруйску ўчора прапаў дзевяцігадовы хлопчык. Пошукі працягваліся ўсю ноч

Беларускам прапаноўваюць віп-шопінг са стылісткай у Італіі. Бонус — інвалід першай групы ў кампаніі. Навошта?7

Дэпутат Дзярждумы прапанаваў узарваць ядзерную бомбу на тэрыторыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпелі 33 чалавекі1

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпелі 33 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →