Свет

У Расіі ўключылі ў спіс «іншаагентаў» яшчэ 9 чалавек, сярод іх Дудзь і Шульман

Журналіст, папулярны відэаблогер і аўтар дакументальных фільмаў Юрый Дудзь, палітолаг Кацярына Шульман, галоўны рэдактар The Insider Раман Дабрахотаў і карыкатурыст Сяргей Елкін унесеныя Мінюстам Расіі ў рэестр СМІ — «замежных агентаў».

У гэты рэестр разам са згаданымі таксама ўнесеныя журналіст Карэн Шаінян, кіраўнік псіхалагічнай службы расійскай ЛГБТ-сеткі Марыя Сабунаева, феміністка і ЛГБТ-актывістка Рэгіна Дзугкоева, журналісты Аляксей Сямёнаў і Кірыл Круглікаў.

У рэестры цяпер 142 юрыдычных асобы і грамадзяніна Расіі, прызнаныя СМІ-«іншаземнымі агентамі».

Уключэнне ў рэестр накладае на чалавека шэраг патрабаванняў, у тым ліку аб фінансавай справаздачнасці, а таксама абавязак маркіраваць усе свае запісы ў сацсетках спецыяльным дысклеймерам. За парушэнне пагражае адміністрацыйная, а затым і крымінальная адказнасць.

Пра прычыны ўнясення гэтых асобаў у спіс расійскі Мінюст, як звычайна, не паведаміў.

Але многія з іх у апошні час тым ці іншым спосабам выступалі супраць расійскага ўварвання ва Украіну. Юрый Дудзь днямі апублікаваў дакументальны фільм «Чалавек падчас вайны» — пра тое, як расіяне ў Будапешце дапамагаюць украінскім уцекачам.

Кацярына Шульман на гэтым тыдні паведаміла, што з'ехала ў Берлін, атрымаўшы стыпендыю ад аднаго з германскіх фондаў. Пра ад'езд за мяжу паведаміў і Сяргей Ёлкін.

Каментары

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі1

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трое падлеткаў прадалі свае пашпартныя звесткі і атрымалі вялікія непрыемнасці

Прэм'ер Грэнландыі заявіў пра імкненне краіны да незалежнасці5

Сёння будуць мароз, снег і парывісты вецер

Памёр Гаральд Вольскі

Маладую беларуску асудзілі за наркотыкі на 9 гадоў. Калі выйшла з калоніі, зрабіла засвоены там навык справай жыцця13

Дыхаў у слухаўку, дасылаў паштоўкі са сваім пахам. Беларускі распавялі пра пераслед сталкераў2

Бондарава трыумфуе: у Палаце прадстаўнікоў Марзалюку ўсё ж нагадалі пра дэпутацкую этыку праз «шваль з Гродна»24

Найлепшыя фільмы «не для ўсіх» 2024 года. Што вы з гэтага глядзелі?

Старшыня Еўракамісіі злягла з цяжкай хваробай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі1

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →