Грамадства

Мама і жонка Андрэя Скурко спаткаліся з ім у Магілёве

5 красавіка Андрэя Скурко і Ягора Марціновіча перавялі з мінскай Валадаркі ў турму №4 у Магілёве. 6 красавіка са Скурко спаткаліся мама і жонка.

Фота: Спутнік

Мама Андрэя, Ганна Паўлаўна, расказвае, што ў Андрэя слёзы навярнуліся, калі яго прывялі на спатканне. Яму не сказалі, што яго вядуць на спатканне, сустрэча з мамай была для яго нечаканасцю.

У Магілёве даюць спатканне на дзве гадзіны, а не на адну, як на Валадарцы.

Скурко трымаецца нармальна, праўда, у яго з’явіліся мяшкі пад вачыма. Інсулін яму колюць у камеры.

У камеры сядзіць 16 чалавек, нары двухярусныя, а не трохярусныя, як на Валадарцы.

Пры выездзе з СІЗА №1 Скурку нарэшце аддалі кнігі, перададзеныя жонкай, якія трымалі і не аддавалі доўгі час.

У Магілёў вязняў везлі цягніком.

Па супадзенні, у камеры ў Магілёве знайшліся трэці і чацвёрты тамы «Вайны і міру», якія ён не паспеў перачытаць на Валадарцы.

Скурко вельмі рады, што працягваюць выходзіць беларускія выданні, што ствараюцца беларускія коміксы, што публікуюцца яго дзіцячыя вершы на беларускай мове. «Гэты тэрмін мне быў дадзены, каб запланаваць некалькі кніг», — жартуе Скурко.

Андрэй Скурко — выбітны беларускі журналіст і літаратар, рэдактар «Нашай Нівы», адзін з некалькіх тысяч палітзняволеных.

Падтрымайце Андрэя і Ягора лістамі і грашовымі пераводамі (у адрозненне ад Валадаркі, у СТ-4 іх можна пасылаць і праз інтэрнэт-банкінг):

СТ-4, Магілёў, вул. Крупскай, 99А, 212011.

Скурко Андрэю Генадзевічу,

Марціновічу Ягору Аляксандравічу.

«Не варта марнаваць ніводнай хвіліны на нянавісць». Дайшоў ліст Скурко, напісаны ў вечар таго дня, калі пракурор агучыў тэрмін

«На першым месцы з канцэртаў — «Акіян Эльзы». Што піша з-за кратаў Ягор Марціновіч

Каментары

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →