Меркаванні11

«Дараваць такое нам немагчыма». Вядомыя людзі Расіі пра напад Расіі на Украіну

Вядомыя людзі Расіі выказваюцца наконт уварвання Расіі ва Украіну.

Іван Ургант

тэлевядучы

Страх і боль. Не вайне.

Антон Долін

кінакрытык

Гэтай ноччу здарылася самая страшная і ганебная падзея, прынамсі, за ўсё маё жыццё. Прэзідэнт маёй краіны абвясціў вайну Украіне. Ніколі ў жыцці ні словам, ні справай я не падтрымліваў уладу Пуціна, ні разу не галасаваў за яго. Нягледзячы на гэта, мне бясконца сорамна і дрэнна. Дарагія ўкраінцы, я ведаю, што нікому з вас няма цяпер справы да такіх асобных галасоў, але ўсе мае думкі з вамі. Умеў бы маліцца, напісаў бы «Малітву». Але не ўмею. Напэўна, упершыню ў жыцці такая разгубленасць ад чарнаты зла, у эпіцэнтры якога мы ўсе знаходзімся прама цяпер. І незразумела, на што і каго спадзявацца. Не пішу «прабачце». Дараваць такое немагчыма.

Валерый Меладзэ

спявак

Сёння адбылося тое, што не магло і не павінна было адбывацца ніколі. Гісторыя калі-небудзь вырашыць і расставіць усё па сваіх месцах. Але сёння я хачу папрасіць вас, я малю спыніць ваенныя дзеянні і сесці за стол перамоваў. Людзі павінны ўмець дамаўляцца — для гэтага нам дадзеная мова, для гэтага нам дадзеныя ўсе здольнасці. Людзі не павінны гінуць. Гэта трэба спыніць.

Галіна Юзэфовіч

літаратурны крытык

Самая страшная раніца ў жыцці. І ўсё гэта робіцца ад майго імя.

Сяргей Смірноў

журналіст, галоўны рэдактар сайта «Медыязона»

Алармісты мелі рацыю. Амерыканская разведка мела рацыю. Я не верыў, шчыра скажу, яшчэ пару тыдняў таму. Проста ў галаве не ўкладваецца. Давайце працягнем быць алармістамі, здаецца, гэта самая рацыянальная пазіцыя сёння. Пуцін збіраецца браць і Кіеў, і Львоў. Мяркуючы па яго выказваннях, ён нават пагражае, калі што, ужываннем ядзернай зброі.

Наогул, стараешся быць разумным, неяк нешта напісаць. Але пакуль, калі шчыра, не вельмі атрымліваецца. Хочацца крычаць і прачнуцца. Такога не павінна быць. Гэтага не павінна быць! Якая вайна, чаму мы ўсе сталі закладнікамі гэтага вар'яцтва. Ганьба ўсім, хто падштурхоўваў да гэтай вайны. Хто працуе на прапаганду, хто дапамагае прапагандзе, хто цяпер радуецца бамбёжкам. Будзьце вы праклятыя!

Барыс Акунін

пісьменнік

Я да самага канца не мог паверыць, што Пуцін пачне гэтую абсурдную вайну — і памыліўся. Я заўсёды верыў, што ўрэшце рэшт пераможа розум — і памыліўся. Перамагло вар'яцтва. Гінуць людзі, ліецца кроў. Расіяй кіруе псіхічна ненармальны дыктатар, і, што жудасней за ўсё, яна пакорліва вартая ягонай параноі.

Я ведаю, што Пуцінляндыя і Расія — не адно і тое ж, але цяпер для ўсяго свету ніякай розніцы няма. Страшна за ўкраінцаў. Страшна за разумных расіян, якія знаходзяцца пад уладай маньяка. За абалваненых расіян, якія цяпер будуць радавацца, таксама страшна.

24 лютага 2022 года для ўсіх нас пачалася новая эпоха. Страшная. Колькі яна працягнецца і ў якія ахвяры абыдзецца?

Максім Галкін

комік

З самае раніцы на сувязі з роднымі і сябрамі з Украіны! Не перадаць словамі, што я адчуваю! Як гэта ўсё магчыма!? Не можа быць апраўданняў вайне! Не вайне!

Віктар Шандэровіч

пісьменнік і публіцыст

Я так разлічваў на іх халодны цынізм. Я так спадзяваўся, што ўсё гэта быў блеф. Я па-ранейшаму думаю, што гэта быў блеф.

Але аплявуха, якую атрымаў у адказ Пуцін — асабіста Пуцін, —запатрабавала адказу ў выглядзе сапраўднай крыві. І ўжо не аказалася ва ўсёй палітычнай эліце ніводнага прыстойнага чалавека. Ніводнага, які паспрабаваў бы спыніць катастрофу. Гэтая вайна — стварэнне аднаго хворага ўшчэмленага самалюбства. І гэта злачынства Расіі, вядома. Усе мы — саўдзельнікі. Усе мы, якія дазволілі гэтай молі вырасці ў дракона, здольнага знішчыць свет. Сорам і жах.

Прабачце нам, бедным забойцам…

Аляксандр Гудкоў

комік, тэлевядучы

Мне сорамна, што нарадзіўся ў гэты дзень.

Дзмітрый Шэпелеў

Тэлевядучы, беларус

«Мне асабліва страшна ад таго, што я зараз адвёз дзіця ў школу, а мае сябры ў Кіеве і іншых гарадах Украіны вядуць дзяцей у бамбасховішчы. Гэта не ўкладаецца ў галаве».

Саша Філіпенка

Пісьменнік, беларус

«Амаль два гады многія расійскія знаёмыя нас павучалі, пагардліва гаварылі: «Так рэвалюцыі ня робяцца, так вы дыктатара ніколі не прыбераце». Калі мы тлумачылі, што змагаемся ў Беларусі адразу з дзвюма дыктатарамі — стрымана ўсміхаліся. (…) Сёння ў кожнага расіяніна ёсць ўсяго два варыянты:

1. Выйсці на вуліцу з плакатам « Не вайне!»

2. Застацца дома і назаўсёды увайсці у гісторыю сваёй краіны і сям'і, як чалавек, які прамаўчаў і падтрымаў вайну».

Юрый Шаўчук 

Музыкант

Велізарная трагедыя, якая многіх з нас пазбаўляе будучыні. Я ў шоку, перажываем, начэй не спім, глядзім навіны, стэлефаноўваемся з сябрамі, напэўна таксама як усе жыхары Украіны і Расіі.

Што нам рабіць? Рабіць, што належнае, і будзь што будзе. Мы так лічым: казаць аб свеце з людзьмі, дзе толькі магчыма. Гаварыць спакойна, без істэрыкі, таму што час такі прыйшоў, ды… Гэта вельмі важна. Усім мірам — мір.

Аляксей Навальны

палітык

Навальны выказаўся падчас суда ў Пакроўскай папраўчай калоніі № 2:

У мяне няма ніякіх метадаў камунікацыі са знешнім светам, прашу адлюстраваць у пратаколе мой зварот: я супраць гэтай вайны. Я лічу, гэтая вайна закліканая адцягнуць увагу ад праблем Расіі, прывядзе толькі да большага збяднення… Я лічу бандытамі і зладзеямі тых, хто развязаў гэтую вайну. Я пачаў палітычную дзейнасць, каб змагацца з гэтым зладзейскім злачынным рэжымам. [Маё хадайніцтва] ў тым, каб вы [суд] унеслі маю заяву ў пратакол, каб у рашэнні Лефортаўскага суда было сказана, што гэтая вайна павінна быць спыненая… Так, гэта трохі па-за рамкамі гэтай справы. Экстраардынарныя абставіны патрабуюць ад нас экстраардынарных рашэнняў.

Барыс Грабеншчыкоў

Музыкант

Тое, што адбываецца — сапраўднае вар'яцтва. Людзі, якія развязалі гэтую вайну, сышлі з розуму. Яны — ганьба Расіі.

Каментары1

  • mikola
    09.09.2023
    zastalisa jasce narmalnyja ludzi u Rasei !

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →