Здароўе

Хлопец, што правёў жыццё ў пластыкавым боксе. Сумная гісторыя

Дэвід Ветэр пражыў жыццё, якога нікому не пажадаеш. Фінал быў трагічны, але гэта таксама гісторыя неймавернай любові і барацьбы.

Дэвід Ветэр вымушаны быў жыць у поўнай ізаляцыі ад хваробатворчых мікробаў. Фота: Getty Images. Астатнія фота ў тэксце: Wikimedia Commons.

Ветэр нарадзіўся 21 верасня 1971 года праз кесарава сячэнне. Яго старэйшы брат і цёзка, Дэвід Джозэф Ветэр III, памёр сямімесячным. У дзіцяці быў страшны дыягназ: алімфацытоз, гэта цяжкі камбінаваны імунадэфіцыт. Пры ім нават самая лёгкая інфекцыя нясе для чалавека смяротную небяспеку.

Адзінае выратаванне для такіх дзяцей — трансплантацыя касцявога мозгу, інакш такія дзеці да двух гадоў, як правіла, не дажываюць.

Калі Дэвід яшчэ быў у жываце ў мамы, яго бацькоў папярэдзілі: малы мае 50% шансаў атрымаць тую ж хваробу, што была ў яго старэйшага брата. Тым не менш, будучыя бацькі вырашылі не рабіць аборт. Адразу пасля кесаравага сячэння Дэвіда перанеслі ў стэрыльны бокс і пачалі рыхтаваць да перасадкі касцявога мозгу. Але ж касцявы мозг сястры (яна была донарам для старэйшага брата дзіцяці) яму не падышоў.

Медыкі вырашылі: дзіця працягне жыць у стэрыльным асяроддзі, пакуль навука не прыдумае метаду лячэння для яго хваробы. Дэвіду павялічылі бокс, так ён і рос, у адрыве ад людзей. Хлопец не мог абняць сваіх бацькоў, а ім самім даводзілася надзяваць спецыяльныя пальчаткі, каб да яго дакрануцца.

Жыццё хлопчыка стала больш насычаным, калі эксперты NASA стварылі для яго дзіцячы скафандр. Толькі тады Дэвід выйшаў са сваёй стэрыльнай бурбалкі, пабачыў навакольны свет і атрымаў магчымасць абдымаць родных.

Гісторыя без шчаслівага канца

Калі Дэвіду споўнілася 12 гадоў, дактары ўсё ж такі вырашылі перашчапіць яму касцявы мозг сястры. Яны спадзяваліся на новыя лекі, якія б дапамаглі не дапусціць адпрэчвання перасаджанага матэрыялу арганізмам хлопчыка.

Так Дэвід выйшаў са сваёй камеры. Але шчасце было нядоўгім: касцявы мозг яго сястры аказаўся інфікаваны вірусам Эпштэйна-Бар, арганізм з нулявым імунітэтам быў няздольны даць гэтаму рады. У хлопчыка развіўся рак, і ў 1984 годзе ён памёр.

З пункту гледжання этыкі гісторыя Дэвіда вельмі складаная. З аднаго боку, хлопчык пражыў страшэнна цяжкае жыццё. Толькі ўявіце сабе: усё жыццё ў скафандры, уся ежа стэрылізаваная. Дэвіду таксама не хапала камунікацыі з іншымі людзьмі, з часам гэта стала ўплываць на яго псіхічны стан.

Але ж пры гэтым жыццё «хлопчыка ў боксе» дало навукоўцам магчымасць падрабязна вывучыць на жывым чалавеку, як працякае алімфацытоз. Цяпер дзеці, што маюць той жа дыягназ, атрымліваюць належнае лячэнне ці праходзяць праз трансплантацыю. Галоўнае, каб хваробу выявілі на пачатковых стадыях — і тады прагноз добры.

Каментары

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

Праўладны блогер пахваліўся, што атрымаў смешны маёмасны падатак. Але ў каментарыях яго прымусілі раскрыць праўду5

У Новай Баравой машына на поўным ходзе збіла двух пешаходаў6

Франака Вячорку ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»18

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах7

«Мы селі і сядзелі, а што рабіць?» У Старадарожскім раёне тры пенсіянеркі правялі цэлую ноч у лесе1

«Дынама» стартавала ў Лізе канферэнцый з паразы, прычым прапусціла на перадапошняй хвіліне ВІДЭА

Цюркскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі алфавіт. Убаку толькі Кыргызстан7

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі3

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →