Прэм'ер Літвы ледзь не прайшла міма рэзідэнцыі, дзе яе чакаў Борыс Джонсан ВІДЭА
Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце пабывала з візітам у Вялікабрытаніі, дзе ледзь не прайшла міма дома на Даўнінг-стрыт, 10, дзе яе чакаў прэм'ер-міністр Борыс Джонсан.
Джонсан прыняў яе ў аўторак перад запланаванай афіцыйнай сустрэчай. Калі Джонсан выйшаў з дома, Шыманіце ад нечаканасці ўзмахнула рукамі, піша Delfi.lt
Калі б Джонсан не выйшаў, яна б проста прайшла міма дзвярэй у рэзідэнцыю на Даўнінг-стрыт. На шчасце, выглянуў Джонсан з усмешкай на твары і павітаў Шыманіце. Яна адказала на яго прывітанне.
Каментары