Усяго патроху2121

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

Пра тое, што беларусы чакаюць зялёнае на святлафоры нават уначы ў пустым горадзе, а таксама гатовыя несці смецце да сметніцы хоць кіламетр, ходзяць легенды. А што яшчэ?

Скрыншот відэа ў тыктоку

У тыкток-акаўнце нарачанскага санаторыя «Прыазёрны» з’явілася відэа, на якое, мабыць, натхнілі наведвальнікі. Падпісаны ролік так: «Калі надышоў час высяляцца, але ты з Беларусі». У роліку дзяўчына збіраецца пакінуць нумар, але не можа. Яна бачыць беспарадак, здымае абутак і кідаецца прыбіраць усё ў пакоі: выкідвае смецце, засцілае ложак, акуратна складае ручнікі.

За суткі ролік набраў каля 200 тысяч праглядаў і 8300 лайкаў. Шмат хто прызнаўся ў каментарыях, што сапраўды пазнаў сябе. Пакінуць непрыбраны нумар для беларусаў псіхалагічна складана. Нехта нават пыл імкнецца працерці ў канцы адпачынку.

@priozerniy_san Признавайтесь, кто узнал себя?#отдыхвбеларуси #нарочь #санаторийприозерный #юмор ♬ оригинальный звук - санаторий Приозерный, Беларусь

У каментары прыйшлі і тыя, хто працуе ў гатэлях. Яны адзначылі, што звычка гасцей запраўляць ложак не такая карысная, як можа падацца. Бо пакаёўцы ўсё роўна прыйдзецца здымаць пасцелю — яе ж неабходна памыць пасля кожнага пастаяльца.

Але хуценька высветлілася, што хапае сярод беларусаў і тых, хто ў гатэлях перад ад’ездам здымае пасцельную бялізну і акуратна складае яе стосам.

Каментары21

  • Навошта распаўсюджваць лукашызм
    10.11.2024
    Ролік прапагандонаў лукашысцкіх. Дзяўчына згортвае газету СБ - Беларусь сёння на століку
    Вось так і далучаецеся да распаўсюду лукашысцкай павесткі🤷
  • Лукашысты жадаюць паслухмяных беларусаў
    10.11.2024
    Прапагандоны ствараюць наратыўчыкі пра паслухмяных беларусаў.
    Навошта толькі Наша Ніва прыядноўваецца да распаўсюду прапаганды?
  • Ілля
    10.11.2024
    А вось і не, сапраўдныя беларусы ня швэндаюцца па гатэлям. Бо маюць сваё жытло ў крэдыт на баравой 😂.

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй22

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»20

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР11

Ізраіль скарыстаўся безуладдзем у Сірыі і разбамбіў усё, што мог13

Мінчанка за 17 хвілін у таксі аддала 90 рублёў. Як так атрымалася?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй22

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →